Здоровье

Я б у доктары пайшоў…

стетоскопНа Брэстчыне паспяхова ажыццяўляецца практыка мэтавай падрыхтоўкі медыцынскіх работнікаў у ВНУ краіны.

Колькасць заяў, падаваемых для ўдзелу ў конкурсе на мэтавае месца не абмяжоўваецца. Для таго, каб паступіць у медуніверсітэт па такой праграме для абітурыентаў ва ўзросце да 18 год (акрамя тых, хто ва ўстаноўленым парадку прызнаны дзеяздольным у поўным аб’ёме), патрэбна наяўнасць пісьмовай згоды аднаго з бацькоў ці законнага прадстаўніка.

Адбор паступаючых ажыццяўляецца па заяўках заказчыкаў з ліку выпускнікоў, якія маюць агульную сярэднюю, сярэднюю спецыяльную ці прафесіянальна-тэхнічную адукацыю. Абавязковая ўмова – пражыванне ў населеных пунктах, размешчаных у зоне радыеактыўнага забруджвання або ў сельскіх населеных пунктах ці ў населеных пунктах з колькасцю жыхароў менш, чым 20 000 чалавек. Прычым абітурыент павінен закончыць установу адукацыі ў адным з названых населеных пунктаў, пражываючы і навучаючыся там на момант заканчэння не менш як 2 гады.

Трэба ўлічыць і тое, што ў дакуменце аб адукацыі ў прэтэндэнта на мэтавае месца павінны быць па біялогіі і хіміі адзнакі ад 6 да 10 балаў. Тыя, хто будзе навучацца на мэтавым месцы па дагавору, маюць аднолькавыя правы з залічанымі на агульных падставах. Пасля заканчэння навучання яны будуць накіраваны на работу згодна з дагаворам.

Сёлета ў нашай вобласці плануецца па праграме мэтавага навучання накіраваць 15 чалавек на лячэбны факультэт, 7 – на педыятрычны, 3 – на стаматалагічны, 4 – медыка-прафілактычны і столькі ж – на фармацэўтычны факультэт.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть