Здоровье

Як важна мець прыгожыя зубы

зубыПа дадзеных даследаванняў назіраецца тэндэнцыя павелічэння распаўсюджання і інтэнсіўнасці карыесу ў дзяцей і дарослых.
Асноўнай памылкай бацькоў з’яўляецца ўпэўненасць, што часовыя зубкі “ўсё роўна зменяцца на пастаянныя”. З моманту прарэзвання іх неабходна чысціць, а таксама падтрым-ліваць гігіену поласці рота на вышэйшым узроўні. Для немаўлят асноўным сродкам догляду з’яўляецца кіпячоная вада, якую патрэбна даваць піць пасля кожнага кармлення. Таксама акуратна працірайце поласць рота стэрыльнай мяккай гігіенічнай салфеткай раніцай і вечарам.
Усім астатнім неабходна карыстацца зубной шчоткай як мінімум два разы ў дзень: пасля сняданку і перад сном. Кожная працэдура павінна займаць не менш як 2 хвіліны. Не забывайце таксама пачысціць паверхню языка, а міжзубныя прамежкі – з дапамогай спецыяльнай ніці. Добры памагаты у барацьбе супраць карыесу апаласквальнік.
Калі хочаце мець здаровыя зубы і дзёсны, абавязкова мяняйце шчотку 1 раз у 3 месяцы, а раз у паўгода праходзьце агляд у стаматолага. Урач дапаможа выявіць і папярэдзіць захворванні, дапамагчы іх вылечыць.
Тамара АНІСІМАВА,
урач-стаматолаг філіяла №1 “Мікашэвіцкая бальніца”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть