Здоровье

Запалім свечкі ў памяць ахвяр сніду

18 мая адзначаецца Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу. Акцыя з гэтай нагоды ўпершыню прайшла ў Сан-Францыска, дзе арганізатары ўшанавалі тых, каго ўжо няма, і падтрымалі тых, хто змагаецца з “чумой ХХ стагоддзя”.
З моманту адкрыцця віруса мінула больш як 30 год. За гэты час ад СНІДу пайшлі з жыцця 25 мільёнаў чалавек, яшчэ 34 мільёны – супрацьстаяць ВІЧ-інфекцыі сёння. У Беларусі зарэгістраваны 16 тысяч станоўчых выпадкаў захворвання. Арганізацыя медыцынскай дапамогі мае на мэце, перш за ўсё, забяспечыць усеагульны доступ да лячэння, догляду і падтрымкі, павялічыць працягласць жыцця і знізіць лятальнасць ад СНІДу. Немалаважную ролю аказваюць разуменне і спагада да людзей з ВІЧ-інфекцыяй з грамадскага боку.
Гэта дата – яшчэ адна магчымасць прадэманстраваць гатоўнасць і жаданне супрацьстаяць далейшаму распаўсюджванню захворвання, напамін пра тое, што ніхто не застрахаваны ад бяды. Звычайна ва ўсіх храмах праходзяць паніхіды і запальваюцца свечкі ў памяць пра ахвяр СНІДу. На тэрыторыі краіны пройдуць шматлікія тэматычныя акцыі.
Па стану на 1 мая 2014 г. на Брэстчыне агульная колькасць ВІЧ-інфіцыраваных складае 1287 выпадкаў, з іх 581 (45,1 працэнта) – выяўлены ў Пінску, 193 (15) – у абласным цэнтры, 100 (7,8) – у Баранавічах, 72 (5,6 працэнта) – у Лунінецкім раёне. Большасць станоўчых пацыентаў – гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 34 год. Ад хворых матуль у вобласці нарадзілася 151 дзіця, 14 малышам пастаўлены дыягназ “ВІЧ-інфекцыя”.
Нэлі ГЕНДЗЮК, галоўны санітарны ўрач Брэсцкай вобласці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть