Здоровье

Засцерагайцеся “братоў меншых”

У Лунінецкім раёне летась зарэгістравана 20 выпадкаў мікраспарыі, што на 15 працэнтаў больш чым у 2012.

Мiкраспарыя ўзнiкае на адкрытай паверхнi цела. Асноўныя прыкметы: скура пакрываецца ружова-чырвонымi акруглымi плямамi, якiя лушчацца. Хворы адчувае на паражоным месцы моцны сверб. Са скуры грыбкi могуць трапляць на валасы i разбураць iх. Пры гэтым яны робяцца крохкiмi, абламваюцца i выглядаюць, быццам падстрыжаныя. Вельмi рэдка паражаюцца пазногцевыя пласцiнкi.
У дамашнiх жывёлiн часцей за ўсё “плямы” размяшчаюцца на галаве, ля вушэй. Хворую жывёлу неабходна абавязкова абследаваць у ветэрынарнай лячэбнiцы, i нi ў якiм разе яе нельга выкiдваць на вулiцу, каб не дапусцiць распаўсюджвання iн-фекцыi.
Мiкраспарыю можна вылечыць, таму своечасова звяртайцеся да ўрача i выконвайце яго парады.
Паважаныя бацькі! Тлумачце дзецям, што нельга чапаць рукамі безнаглядных жывёл, якія жывуць каля пад’ездаў дамоў і на ўнутрыдваровых тэрыторыях. Пасля прагулкі нагадвайце дзіцяці вымыць рукі з мылам.
У папярэджваннi захворвання вялiкае значэнне надаецца захаванню асабiстай гiгiены: утрыманню ў чысцiнi рук, цела, а таксама жылля i памяшканняў дапаможнай гаспадаркi. Пры падазрэннi на захворванне звяртайцеся да ўрача-спецыялiста. Не займайцеся самалячэннем.
Алена СОЦ, памочнік урача-паразітолага РЦГіЭ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть