З’езд падштурхнуў да дзеянняў пярвічкі
Общество

З’езд падштурхнуў да дзеянняў пярвічкі

профсоюзыНядаўна прайшоў сход профсоюзнага актыву Лунінеччыны. Аб тым, якія пытанні на ім разглядаліся, гутарым са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігарам ГАПОНАМ:

— Абмяркоўвалі вынікі работы VII з’езда ФПБ і ставілі заданы перад прафсаюзнымі арганізацыямі Лунінеччыны на бліжэйшы час. Удзельнікі сходу падтрымалі прапановы, палажэнні і вывады, якія ўтрымліваліся ў выступленні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ў дакладзе старшыні федэрацыі Міхаіла Орды, а таксама Праграму дзейнасці ФПБ на 2015-2020 гады. Улічваючы, што мерапрыемства праходзіла ў Год моладзі, асаблівую ўвагу засяродзілі на маладзёжнай палітыцы і садзейнічанні развіццю турызму і санаторна-курортнага лячэння.

Згодна са статыстыкай, у складзе прафсаюзных арганізацый ФПБ знаходзіцца больш як чвэрць маладых людзей. Ад іх грамадзянскай пазіцыі, адданасці справе, энергіі і настойлівасці залежыць будучыня прафсаюзаў і краіны ў цэлым. Іх патэнцыял неабходна выкарыстоўваць больш рашуча праз садзейнічанне рабоце маладзёжных саветаў і камісій, уключаючы юнакоў і дзяўчат ва ўсе прафсаюзныя справы, каб яны былі не толькі членамі арганізацыі, але і з’яўляліся яе сапраўдным авангардам. А для гэтага пры заключэнні калектыўных дагавораў на прадпрыемствах і арганізацыях неабходна ў абавязковым парадку прадугледжваць меры па матэрыяльнай і сацыяльнай падтрымцы маладых работнікаў. Усе разумеюць, як цяжка юнакам і дзяўчатам, а таксама маладым сем’ям вырашаць свае матэрыяльныя і жыллёвыя праблемы. Таму вельмі актуальны прапановы прафсаюзаў аб прыняцці на дзяржаўным узроўні мер па вырашэнню жыллёвых праблем моладзі і маладых сямей, а таксама аднаўленне ранейшага парадку забеспячэння маладых работнікаў дапамогамі па часовай непрацаздольнасці, а таксама па цяжарнасці і родах. Для павышэння прыцягальнасці прафсаюзнага руху неабходна актыўней выкарыстоўваць сучасныя метады работы, дэманструючы рэальныя прыклады дасягненняў.

—    Памятаюцца часы, калі па ініцыятыве прафсаюзаў члены арганізацыі адпачывалі па санаторна-курортных пуцёўках, удзельнічалі ў цікавых экскурсіях…

—    Згодна з прынятымі на з’ездзе дакументамі, гэты напрамак дзейнасці будзе таксама развівацца. У нашай краіне вельмі шмат памятных мясцін, рэканструяваных аб’ектаў, па якіх не толькі можна, але і трэба вывучаць сваю гісторыю. Адноўлены сіламі членаў ФПБ мемарыяльны комплекс “Курган Славы” з’яўляецца яскравым прыкладам сапраўднай мужнасці старэйшага пакалення, якое адстаяла права на жыццё ў свабоднай і мірнай краіне. Падобныя яму аб’екты дапамогуць асэнсаваць і замежным турыстам маштабы выпрабаванняў, якія выпалі на долю беларусаў.

Сёлета спаўняецца 65 год першаму айчыннаму тураператару УП “Беларустурыст”, які з’яўляецца асацыіраванай арганізацыяй ФПБ і мае значны вопыт работы. Вельмі дарэчы тое, што дэлегаты з’езда згадзіліся з пазіцыяй ФПБ аб неабходнасці прыняцця дадатковых мер, накіраваных на даступнасць для членаў прафсаюзаў санаторна-курортнага лячэння ў санаторыях сістэмы УП “Белпрафсаюзкурорт”. Прадугледжана прымяненне 25-працэнтных скідак, вядзецца шырокае інфармаванне членаў прафсаюза аб паслугах такіх здраўніц, а таксама існуе магчымасць браніравання пуцёвак.

—    Якія задачы будзе вырашаць у бліжэйшы час раённае аб’яднанне прафсаюзаў і галіновыя прафарганізацыі?

—    Сумесна з органамі ўлады і наймальнікамі плануецца прыняць канкрэтныя меры па ўдасканаленню на ўсіх узроўнях сістэмы сацыяльнага партнёрства, актывізацыі дзейнасці раённага савета па працоўных і сацыяльным пытаннях, а таксама камісій па правядзенню калектыўных перагавораў у арганізацыях. Будзе адпрацавана сістэма непасрэднага ўдзелу прадстаўнікоў прафсаюза Лунінеччыны ў складзе прадстаўнічых органаў улады і калегіяльных органаў кіравання раёна, прадпрыемстваў і арганізацый.

—    З’ездам было даручана выпрацаваць асноўныя напрамкі прафсаюзнай дзейнасці для прыкладання сіл на бліжэйшы час. Якія яны?

—    Гэта абарона працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта краіны на падставе кансалідацыі працоўных калектываў вакол праводзімага ў Беларусі курса на забеспячэнне міру, стабільнасці і парадку ў краіне. Стварэнне прафарганізацый на прыватных прадпрыемствах. Заключэнне калектыўных дагавораў у кожным працоўным калектыве. Удасканальванне калектыўна-дагаворнага рэгулявання важнейшых пытанняў сацыяльнай палітыкі. Сярод іх — аплата працы, сацыяльныя гарантыі, забеспячэнне занятасці, паляпшэнне ўмоў працы, абарона працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў. Павышэнне адказнасці бакоў сацыяльнага партнёрства за выкананне прынятых абавязацельстваў. Выкананне нормаў заканадаўства аб працы і ахове працы, калектыўных дагавораў і пагадненняў. Узмацненне работы па кантролю за своечасовай выплатай заробкаў і іншых выплат, адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ў арганізацыях усіх формаў уласнасці, адказнасці наймальнікаў і ўласнікаў за несвоечасовую выплату заробкаў. Стварэнне ўмоў для забеспячэння занятасці, асабліва сацыяльна-ўязвімых катэгорый (моладзі, інвалідаў, жанчын, якія маюць малых дзяцей), у тым ліку шляхам захавання ў арганізацыях мэтавых рабочых месцаў. Павышэнне ўзроўню матэрыяльнай падтрымкі малазабяспечаных членаў прафсаюза, а таксама работнікаў, якія трапляюць пад скарачэнне, ветэранаў вайны і працы, былых работнікаў арганізацый праз калектыўныя дагаворы і дамоўленасці. Дасягненне эфектыўнасці работы па своечасоваму інфармаванню членаў прафсаюза аб прынятых рашэннях і праводзімай рабоце ФПБ і галіновых прафорганаў. Выкананне асноўнай мэтавай задачы Праграмы дзейнасці ФПБ на 2015-2020 гады аб працягненні выбранага прафсаюзамі курса на годную працу, жыццё і сацыяльную справядлівасць, вы-сокаэфектыўную эканоміку.

Гутарыла Галіна КУЧЭЙКА



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть