Общество

Згуртоўвае  грамадства «Белая Русь»

Сёння на Лунінеччыне праходзіць справаздачна-выбарчая канферэнцыя  раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, пад эгідай якой згуртаваны больш як паўтары тысячы нашых землякоў.

Быць у складзе актывістаў “Белай Русі” для дэлегатаў раённай канферэнцыі ад ААТ “Лунінецкі малочны завод” Антона Палтаўца і Вольгі Кіслюк (на здымку разам з Сяргеем Карпцом, Наталляй Каховіч і Аляксандрам Рабкаўцом) – асаблівы гонар.

– Вельмі прыемна адчуваць сваю прыналежнасць да арганізацыі. І няхай уклад не такі і важкі, усведамленне, што мы – часцінка грамадства, якая сваімі справамі ўмацоўвае эканоміку, робіць край квітнеючым, надае гонару. А галоўнымі натхняльнікамі з’яўляюцца дырэктар завода Сяргей Карпец і старшыня пярвічнай арганізацыі Ларыса Карпец, – кажа Вольга Кіслюк.

Аб набытках раённай арганізацыі расказвае яе старшыня Людміла КАЗАДАЕВА:

– Зараз з упэўненасцю можна сказаць, што наша арганізацыя, якой сёлета споўніцца 10 год,  вытрымала экзамен на сталасць, і ўяўляе сабой згуртаванне грамадзян, здольнае аказваць дзейсны ўплыў на ход падзей у краіне. На Лунінеччыне створаны 89 пяр-вічак у розных сферах: 8 – у прамысловасці, 4 – на транспарце, 3 – у будаўніцтве, 2 – у жыллёва-камунальнай гаспадарцы,  15 – у аграпрамысловым комплексе, 46 – ва ўстановах адукацыі, 1 – у  ахове здароўя, 2 – у сацыяльнай сферы, 8 – у сельвыканкамах.  У арга-нізацыю ўваходзяць  прадстаўнікі ўсіх сацыяльных слаёў грамадства, каму неабыякавы лёс краіны, свайго горада, раёна і будучыня дзяцей. Грамадскае аб’яднанне з кожным годам набывае ў насельніцтва ўсё большы аўтарытэт. За справаздачны перыяд у раёне створаны 6 новых пярвічак: у дзяржаўным прадпрыемстве “Сінкевіцкі”, лунінецкіх яслях-садах №№ 10, 11 і 12, раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, РФСК “Здароўе”.  Работа ў гэтым напрамку вядзецца ў аўтапарку №10 і райспажыўтаварыстве.  Да таго ж, новымі членамі папоўніліся і ўжо існуючыя пярвічкі.

Самымі буйнымі з’яўляюцца  арганізацыі ААТ “Лунінецкі малочны завод”, ААТ “Спецжалезабетон”, станцыі Лунінец, дыстанцыі пуці, яслі-сада №1 г. Мікашэвічы, полі-тэхнічнага і сельскагаспадарчага каледжаў, дзяржаўнага прадпрыемства “Новае Палессе” і ААТ “Вулькаўскі світанак”.

Для многіх нашых членаў усведамленне сваёй прыналежнасці  да грамадскага аб’яднання, якое пад-трымлівае курс кіраўніка дзяржавы, з’яўляецца праяўленнем актыўнай жыццёвай пазіцыі. І не так важна, у чым –  ва ўдзеле ў выбарчых кампаніях, у добрасумленных адносінах да працы, у праяўленні гонару за дзяржаву ці сваю прыналежнасць да беларускага народа… Важна тое, што аўтарытэт і павага ў жыхароў Лунінеччыны заваёўваецца канкрэтнымі справамі. Гэтаму садзейнічаюць сістэматычна праводзімыя сацыяльныя праекты і акцыі накшталт “Белая Русь” – ветэранам”, “Белая Русь” – працаўнікам вёскі”, “Белая Русь” – за здаровы лад жыцця”, “Белая Русь” – з любоўю да дзяцей”, “Белая Русь” – за адраджэнне культурнай спадчыны”  і многія іншыя.  Практычна ні адно раённае мерапрыемства не праходзіць без удзелу членаў арганізацыі. Яркі пры-клад таму – нядаўняе святкаванне Дня Перамогі, на якім выдзялялася  калона “Белай Русі” з яркай сім-волікай і маляўнічым афармленнем.  Дзякуючы адкрытасці і публічнасці,  ва ўсведамленні людзей удалося сфарміраваць станоўчы імідж аб’яднання, якое справамі даказвае сваю прыналежнасць да будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі.

Асобным радком варта адзначыць актыўны ўдзел раённай арганізацыі ў выбарчых кампаніях усіх узроўняў. Раз за разам павялічваючы сваё прадстаўніцтва ў выбарчых камісіях, колькасць ініцыятыўных груп і назіральнікаў,  напрацоўваем такім чынам унікальны вопыт палітычнай барацьбы. Сёлета таксама плануем прыняць актыўны ўдзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Вялікая роля ва ўмацаванні даверу да “Белай Русі” належыць грамад-скай прыёмнай, дзе кожны месяц сустракаюцца з жыхарамі старшыня райвыканкама, яго намеснікі, дэпутаты ўсіх узроўняў, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў, члены савета арганізацыі. Як адзначае кіраўнік раёна Аляксандр Пачко, грамад-ская прыёмная створана для таго, каб дапамагаць лю-дзям справіцца з праблемамі, вырашыць якія самастойна ім не пад сілу. На яго думку – гэта ўнікальны і паспяховы праект аб’яднання, які падчас выбараў выконвае яшчэ і функцыю штаба канструктыўных кандыдатаў. Такая форма ўзаемадзеяння  стала сістэмай работы ўлады і грамадскай арганізацыі.

За апошнія гады на Луні-неччыне сабраны вопытны актыў, якому пад сілу выкананне асноўнай задачы арганізацыі – згуртаванне грамадства і служэнне яму. Прыемна адзначыць, што многія актывісты, якія стаялі ля вытокаў стварэння руху, працягваюць і зараз праводзіць у сваіх працоўных калектывах мэтанакіраваную работу. Гэта датычыць лунінецкага хлебазавода, дзе была створана першая пярвічка. Яе кіраўнік Канстанцін Аліфяровіч зараз з’яўляецца старшынёй кантрольна-рэвізійнай ка-місіі раённай арганізацыі. З  2009 года актыўнымі членамі ў сваіх пярвічках застаюцца  дырэктары:  ААТ “Лунінецкі малочны завод” – Сяргей Карпец, РУВП “Граніт” – Эдуард Гаўрылковіч, ААТ “Спецжалезабетон” – Васіль Басевіч, ААТ “Вулькаўскі світанак” – Уладзімір Соц і некаторыя іншыя. У склад раённага савета дагэтуль уваходзіць першы старшыня раённай арганізацыі “Белай Русі”,  сённяшні дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Невар. Хочацца таксама адзначыць актыўную работу пярвічкі райвыканкама, якую ўзначальвае Андрэй Курыловіч, а таксама неацэнную дапамогу ва ўсіх праводзімых мерапрыемствах, акцыях і ініцыятывах  старшыні раённага Савета дэпутатаў Віктара Рафаловіча, намесніка старшыні райвыканкама Анатоля Захаркевіча, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлі Аксёнавай, якія адначасова з’яўляюцца і членамі савета РА “Белая Русь”.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть