Общество

Жанчынай быць – жыццё дарыць!

На працягу тыдня з высокіх трыбун і ў вузкіх сямейных кругах гучалі цёплыя і шчырыя словы ў адрас самых родных і любімых матуль.
З гэтым словам у кожнага з нас асацыіруюцца асаблівыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны. Яна – аснова ўсяго жыцця, крыніца гармоніі і прыгажосці. Кожная мама заслугоў-вае павагі! Няхай гэта будзе тэлефонны званок або кароткае SMS. Пра гэта яшчэ раз нагадвае нам свята, якое, пачынаючы з 1996 года, адзначаецца ў нашай краіне.
Канцэртная праграма, якую падрыхтавалі ў гарадской бібліятэцы ў гонар Дня маці, уключала цёплыя вершы, музычныя віншаванні ад артыстаў ГДК. Ніхто не змог застацца абыякавым: усе выказвалі словы падзякі мамам, якія дораць любоў, дабро, пяшчоту і ласку.
– Мацярынства – не толькі вялікае шчасце для кожнай жанчыны, але і каласальная работа, высокая адказнасць, – падкрэсліла старшыня аматарскага клуба “Мудрасць” Галіна Мар’іна. – Менавіта маці вучыць дабру, справядлівасці, цярпенню. А яе цёплыя рукі заўсёды застаюцца лепшымі ў свеце. Няхай вашы дзеці растуць здаровымі і будуць для вас самым вялікім гонарам і шчасцем!
Ва ўтульнай, па-сямейнаму цёплай і радаснай абстаноўцы кожны адчуваў сябе ўдзельнікам запамінальнага свята. Застаецца пажадаць, каб самыя добрыя і цёплыя словы гучалі для вас, матулі, не толькі ў гэты дзень, а на працягу ўсяго жыцця.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть