АгропромМикашевичиНовости районаОбществоЭкономика

Жніво — на старце і клопат аб пасяўной у Лунінецкім раёне

Рабочы семінар з удзелам галоўных аграномаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Лунінеччыны прайшоў на землях дзяржаўнага сортавыпрабавальнага ўчастка ў Дрэбску.

Час для правядзення мерапрыемства невыпадкова выбралі напярэдадні старту масавай уборкі збожжавых. Зрабілі гэта з тым прыцэлам, каб спецыялісты маглі ў полі паглядзець, як развіваюцца і спеюць выпрабоўваемыя сарты розных раслін, якую ўраджайнасць ад іх можна чакаць. Тым больш, што не за гарамі пасяўная кампанія.

Кіраўнік участка Сяргей Грыневіч не толькі расказаў сабраўшымся аб вырошчваемых культурах, але і прывёў прыклады найлепш зарэкамендаваўшых сябе беларускіх сартоў. У прыватнасці, сярод жыта добрыя паказчыкі ў “Афеліі” і РПД, а ў азімага трыцікале – “Дынама” і некалькі відаў ІЗС.

– Мы вам прадставілі вынік шматгадовай работы. Нехта ўжо вырошчвае сарты, якія праходзілі выпрабаванні ў нас, і могуць параўнаць са сваімі дзялянкамі. Змаглі пабачыць навінкі. Гэта тыя, якія будуць праходзіць выпрабаванні ў нашых глебава-кліматычных умовах не толькі ў наступным годзе, але і ў бліжэйшыя тры-пяць год, – падкрэсліў Сяргей Рыгоравіч.

Усе назіранні заносяцца ў спецыяльныя палявыя журналы. Пасля ўборкі ўраджаю робіцца справаздача. Калі сорт па выніках выпрабаванняў перавышае стандарт – дадзеныя заносяцца ў дзяржаўны рэестр сартоў сельскагаспадарчых раслін. Там жа можна прасачыць дынаміку не толькі па канкрэтным участку, але і па Беларусі ў цэлым.

Усё пабачанае і пачутае на выпрабавальных дзялянках спецыялісты абмеркавалі разам з намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Барысам Абраўцом, які звярнуў увагу на карысць падобных мерапрыемстваў:

– Важна не толькі правільна падбіраць сарты з пункту гледжання эканомікі і навукі, уключаючы тэхналогіі вырошчвання, унясення ўгнаенняў і іншых складаючых ураджаю. Настолькі ж важна, дзякуючы падобным мерапрыемствам, выпрацоўваць агульнае разуменне, якія культуры з’яўляюцца лідзіруючымі ў нашым рэгіёне цяпер, а якія будуць “першым нумарам” праз некалькі год.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть