Журналісцкімі сцяжынамі
Общество

Журналісцкімі сцяжынамі

с5На мінулым тыдні адбылося ўшанаванне пераможцаў штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, гарадскіх і раённых газет, тэлебачання і радыё, прафесіянальных журналістаў Брэстчыны. Урачыстая цырымонія прайшла ў Іванава. Удзел у ёй браў старшыня аблвыканкама К.А. Сумар. Пераможцамі сярод раённых газет сталі «Чырвоная звязда» з Іванава і «Ляхавіцкі веснік», а «Лунінецкія навіны» адзначаны Дыпломам абласнога выканаўчага камітэта за жанравую і тэматычную разнастайнасць і выхаванне любові да роднага краю. Галоўны рэдактар газеты Таццяна Вайцяхоўская атрымала Дыплом абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў» за творчыя дасягненні ў рэдактарскай справе.

Перш чым уручыць узнагароды, Канстанцін Андрэевіч расказаў пра эканамічнае развіццё вобласці па выніках першага квартала 2013 года. Валавы рэгіянальны прадукт у параў-нанні з аналагічным леташнім перыядам павялічыўся на 5 працэнтаў. Па гэтаму паказчыку вобласць упэўнена трымае 2-ое месца ў рэспубліцы. Станоўчыя вынікі маюць прадпрыемствы-экспарцёры: аб’ём экспартных паставак за 4 месяцы вырас на 14 працэнтаў, а знешнегандлёвае сальда дасягнула 25,8 мільёна долараў. Знамянальна і тое, што Брэстчына знаходзіцца на першым месцы ў рэспубліцы па экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання.

Сёлета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь генеральным накірункам развіцця вызначана мадэрнізацыя вытворчасці, якая павінна садзейнічаць росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы і, як вынік, – павышэнню канкурэнтаздольнасці нашай прадукцыі. У гэтым плане перад вобласцю стаяць вельмі напружаныя задачы. Да канца пя-цігодкі трэба мадэрнізаваць 69 асноўных прадпрыемстваў у прамысловасці, будаўніцтве, у сельскай гаспадарцы – 224 арганізацыі. Да 2015 года выручка на аднаго занятага павінна дасягнуць 60 тысяч долараў ЗША.

За кошт істотнага павышэння прадукцыйнасці працы заработную плату ў прамысловасці  плануецца давесці да 770-800 долараў ЗША (рост у 1,8 раза), у будаўніцтве – 850 долараў (у 2,2 раза), у сельскай гаспадарцы – 670 долараў ЗША ў эквіваленце ( у 2,1 раза). Што датычыць 2013 года, то, па словах кіраўніка вобласці, сярэднемесячную налічаную заработную плату ў параўнанні з леташнім мяркуецца павялічыць на 25, а выручку на аднаго занятага – на 20 працэнтаў. Ужо сёння адзначана прыкметная станоўчая дынаміка ў гэтай рабоце.

Звяртаючыся да журналістаў, не абышоў увагай старшыня аблвыканкама складаную сітуацыю ў сельскай гаспадарцы. Па прычыне ўмоў надвор’я сёлета агратэхнічныя тэрміны яравой сяўбы былі зрушаны на 2-3 тыдні. Адначасова з сяўбой давялося весці работы па догляду за азімымі, а там дзе яны за-гінулі – перасяваць. Ня-гледзячы на гэта, сёлета плануецца забяспечыць рост валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі на ўзроўні 107,5 працэнта. Асноўным рэзервам у гэтай справе застаецца жывёлагадоўля. Менавіта таму ў гаспадарках будзе захавана тэндэнцыя павелічэння пагалоўя жывёлы. Дарэчы, сёння вобласць мае самую высокую шчыльнасць – 67 галоў на 100 гектараў сельгасугоддзяў (у рэспубліцы – 55 галоў). Да канца года пагалоўе будзе павялічана не менш чым на 4 працэнты. Для гэтага будзе завершана будаўніцтва 26 новых і рэканструкцыя 117 дзеючых малочнатаварных фермаў. У адпаведнасці з ростам пагалоўя вызначаны і планы нарыхтоўкі кармоў, якіх будзе не менш чым 1,5 мільёна тон кармавых адзі-нак.
Асобна спыніўся К.А. Сумар на тэмах, якія сёння “пад пяром” у журналістаў. І першая з іх – запасы гатовай прадукцыі. На пачатак мая яны складалі 87,3 працэнта да сярэднямесячнага аб’ёма вытворчасці. З пачатку года быў адзначаны рост, але зараз заўважана спыненне павелічэння запасаў гатовай прадукцыі на складах, а ў арганізацыях мясцовага падпарадкавання гэты паказчык у параўнанні з пачаткам года зменшыўся на 5,6 працэнта, спыніўшыся на адзнацы 36,3, што ніжэй вызначанага нарматыву ў 51 працэнт. Было адзначана павелічэнне геаграфіі экспартных паставак: сёлета гэта 25 краін, у той час як за аналагічны перыяд мінулага года – 16.

Закрануў Канстанцін Андрэевіч набалелую праблему рамонту дарог. Зараз дарожнымі службамі завершаны асноўныя работы па ліквідацыі ямкавасці на мясцовых аўтамабільных артэрыях вобласці. Метадам лакальных карт, які гарантуе якасць на 5 год, адрамантавана больш як 86 тысяч квадратных метраў палатна. Не пакінуты без увагі і рэспубліканскія дарогі, якіх адрамантавана 38 тысяч квадратных метраў, у тым ліку на аўтадарозе М10 Кобрын –Гомель – 22 тысячы квадратных метраў (у 2,7 раза больш, чым летась).

У той жа час аб’ёмы фінансавання сёлета зменшаны. Аблвыканкам звярнуўся ва Урад з прапановай вышукаць дадатковыя сродкі на правядзенне капітальнага рамонту рэспубліканскай магістралі  М10, якая праходзіць і па нашым раёне.

Расказ К.А. Сумара пра тое, як на Брэстчыне развіваецца аграэкатурызм, быў дапоўнены яркай экскурсіяй па Іванаўшчыне. Зразумела, што гаспадары імкнуліся паказаць лепшае і адметнае. Убачанае ўразіла. У Варацэвічах пабывалі на сядзібе “чалавека Еўропы” – выдатнага мастака, кампазітара, грамадскага дзеяча Напалеона Орды.

Шмат можна пачуць расказаў пра захаванне народных рамёстваў, але так, як гэта робяць у Іванава, не робяць, здаецца нідзе. Дастаткова пабываць у школе бандарства (на здымку), дзе дзетвару натхнёна навучаюць гэтай старажытнай справе, беражліва захоўваючы дзедаўскія навыкі ў вырабе ўсемагчымых бочак, дзежак, кадушак…

Вельмі спадабаліся аграсядзібы “Заранка” і “Прыазёрная”. Размешчаныя ў маляўнічых мясцінах, яны з’яўляюцца ўвасабленнем усяго лепшага і па-сапраўднаму народнага: ад лазні і кухні – да ўбранства дамоў і аздаблення тэрыторыі (у “Прыазёрнай” давялося нават пахадзіць па драўляных “тратуарах”, якімі некалі былі багатыя мястэчкі Заходняй Беларусі).

Журналісты вобласці разам са старшынёй аблвыканкама аддалі даніну памяці і параўнаўча нядаўняй гісторыі, пабываўшы на ўскраіне в. Калена, дзе ўстаноўлены мемарыяльны знак у памяць пра Сельскі Савет, які дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі з 1943 па 1944 год.

Перш чым уручыць узнагароды, Канстанцін Андрэевіч расказаў пра эканамічнае развіццё вобласці па выніках першага квартала 2013 года. Валавы рэгіянальны прадукт у параў-нанні з аналагічным леташнім перыядам павялічыўся на 5 працэнтаў. Па гэтаму паказчыку вобласць упэўнена трымае 2-ое месца ў рэспубліцы. Станоўчыя вынікі маюць прадпрыемствы-экспарцёры: аб’ём экспартных паставак за 4 месяцы вырас на 14 працэнтаў, а знешнегандлёвае сальда дасягнула 25,8 мільёна долараў. Знамянальна і тое, што Брэстчына знаходзіцца на першым месцы ў рэспубліцы па экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання.

Сёлета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь генеральным накірункам развіцця вызначана мадэрнізацыя вытворчасці, якая павінна садзейнічаць росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы і, як вынік, – павышэнню канкурэнтаздольнасці нашай прадукцыі. У гэтым плане перад вобласцю стаяць вельмі напружаныя задачы. Да канца пя-цігодкі трэба мадэрнізаваць 69 асноўных прадпрыемстваў у прамысловасці, будаўніцтве, у сельскай гаспадарцы – 224 арганізацыі. Да 2015 года выручка на аднаго занятага павінна дасягнуць 60 тысяч долараў ЗША.

За кошт істотнага павышэння прадукцыйнасці працы заработную плату ў прамысловасці  плануецца давесці да 770-800 долараў ЗША (рост у 1,8 раза), у будаўніцтве – 850 долараў (у 2,2 раза), у сельскай гаспадарцы – 670 долараў ЗША ў эквіваленце ( у 2,1 раза). Што датычыць 2013 года, то, па словах кіраўніка вобласці, сярэднемесячную налічаную заработную плату ў параўнанні з леташнім мяркуецца павялічыць на 25, а выручку на аднаго занятага – на 20 працэнтаў. Ужо сёння адзначана прыкметная станоўчая дынаміка ў гэтай рабоце.

Звяртаючыся да журналістаў, не абышоў увагай старшыня аблвыканкама складаную сітуацыю ў сельскай гаспадарцы. Па прычыне ўмоў надвор’я сёлета агратэхнічныя тэрміны яравой сяўбы былі зрушаны на 2-3 тыдні. Адначасова з сяўбой давялося весці работы па догляду за азімымі, а там дзе яны за-гінулі – перасяваць. Ня-гледзячы на гэта, сёлета плануецца забяспечыць рост валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі на ўзроўні 107,5 працэнта. Асноўным рэзервам у гэтай справе застаецца жывёлагадоўля. Менавіта таму ў гаспадарках будзе захавана тэндэнцыя павелічэння пагалоўя жывёлы. Дарэчы, сёння вобласць мае самую высокую шчыльнасць – 67 галоў на 100 гектараў сельгасугоддзяў (у рэспубліцы – 55 галоў). Да канца года пагалоўе будзе павялічана не менш чым на 4 працэнты. Для гэтага будзе завершана будаўніцтва 26 новых і рэканструкцыя 117 дзеючых малочнатаварных фермаў. У адпаведнасці з ростам пагалоўя вызначаны і планы нарыхтоўкі кармоў, якіх будзе не менш чым 1,5 мільёна тон кармавых адзінак.

Асобна спыніўся К.А. Сумар на тэмах, якія сёння “пад пяром” у журналістаў. І першая з іх – запасы гатовай прадукцыі. На пачатак мая яны складалі 87,3 працэнта да сярэднямесячнага аб’ёма вытворчасці. З пачатку года быў адзначаны рост, але зараз заўважана спыненне павелічэння запасаў гатовай прадукцыі на складах, а ў арганізацыях мясцовага падпарадкавання гэты паказчык у параўнанні з пачаткам года зменшыўся на 5,6 працэнта, спыніўшыся на адзнацы 36,3, што ніжэй вызначанага нарматыву ў 51 працэнт. Было адзначана павелічэнне геаграфіі экспартных паставак: сёлета гэта 25 краін, у той час як за аналагічны перыяд мінулага года – 16.

Закрануў Канстанцін Андрэевіч набалелую праблему рамонту дарог. Зараз дарожнымі службамі завершаны асноўныя работы па ліквідацыі ямкавасці на мясцовых аўтамабільных артэрыях вобласці. Метадам лакальных карт, які гарантуе якасць на 5 год, адрамантавана больш як 86 тысяч квадратных метраў палатна. Не пакінуты без увагі і рэспубліканскія дарогі, якіх адрамантавана 38 тысяч квадратных метраў, у тым ліку на аўтадарозе М10 Кобрын –Гомель – 22 тысячы квадратных метраў (у 2,7 раза больш, чым летась).

У той жа час аб’ёмы фінансавання сёлета зменшаны. Аблвыканкам звярнуўся ва Урад з прапановай вышукаць дадатковыя сродкі на правядзенне капітальнага рамонту рэспубліканскай магістралі  М10, якая праходзіць і па нашым раёне.

Расказ К.А. Сумара пра тое, як на Брэстчыне развіваецца аграэкатурызм, быў дапоўнены яркай экскурсіяй па Іванаўшчыне. Зразумела, што гаспадары імкнуліся паказаць лепшае і адметнае. Убачанае ўразіла. У Варацэвічах пабывалі на сядзібе “чалавека Еўропы” – выдатнага мастака, кампазітара, грамадскага дзеяча Напалеона Орды.

с7Шмат можна пачуць расказаў пра захаванне народных рамёстваў, але так, як гэта робяць у Іванава, не робяць, здаецца нідзе. Дастаткова пабываць у школе бандарства (на здымку), дзе дзетвару натхнёна навучаюць гэтай старажытнай справе, беражліва захоўваючы дзедаўскія навыкі ў вырабе ўсемагчымых бочак, дзежак, кадушак…

Вельмі спадабаліся аграсядзібы “Заранка” і “Прыазёрная”. Размешчаныя ў маляўнічых мясцінах, яны з’яўляюцца ўвасабленнем усяго лепшага і па-сапраўднаму народнага: ад лазні і кухні – да ўбранства дамоў і аздаблення тэрыторыі (у “Прыазёрнай” давялося нават пахадзіць па драўляных “тратуарах”, якімі некалі былі багатыя мястэчкі Заходняй Беларусі).

Журналісты вобласці разам са старшынёй аблвыканкама аддалі даніну памяці і параўнаўча нядаўняй гісторыі, пабываўшы на ўскраіне в. Калена, дзе ўстаноўлены мемарыяльны знак у памяць пра Сельскі Савет, які дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі з 1943 па 1944 год.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть