Жыццё даражэй, мужыкі!
Общество

Жыццё даражэй, мужыкі!

емельяновичЛетам многія актыўна карыстаюцца маламернымі суднамі: выбіраюцца з сябрамі на рыбалку, адпраўляюцца на адпачынак. На вадзе, як і на дарогах, ёсць вызначаныя правілы паводзін. Аб гэтым наша размова
з дзяржаўным інспектарам Лунінецкага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах
Сяргеем ЕМЕЛЬЯНОВІЧАМ:

– Беларусь багата на рэкі і азёры. Большасць з іх прыдатны для суднаходства, тут ёсць дзе «разгуляцца» на лодцы або гідрацыкле. У апошнія гады гэты занятак становіцца ўсё больш папулярным відам актыўнага адпачынку. Кожнае судна павінна эксплуатавацца ў спраўным тэхнічным стане з захаваннем умоў, якія забяспечваюць яго правільнае выкарыстанне, бяспеку плавання (у адносінах да раёна, аддаленасці ад берага, дапушчальнай вышыні хвалі, надводнага борту, гранічнай магутнасці і колькасці рухавікоў, дапушчальнай плошчы ветразяў, грузападымальнасці, пасажыра-ўмяшчальнасці, аснашчэння выратавальнымі і супрацьпажарнымі сродкамі, медыцынскай аптэчкай і сігнальнымі агнямі).
– Як часта суднаўладальніку неабходна праходзіць тэхнічны агляд?
– У мэтах бяспекі плавання і вызначэння стану судны падлягаюць тэхнічнаму агляду, які ажыццяўляецца дзяржаўнай інспекцыяй шляхам правядзення пярвічных, штогадовых і пазачарговых тэхнічных аглядаў. У суднавым білеце дакладна вызначана дата чарговага. На жаль, людзі прыгадваюць пра гэта ў самы апошні момант, калі збіраюцца адправіцца на рыбалку.
– Пра што неабходна памятаць уласнікам маламерных суднаў?
– Для суднавадзіцеля і кожнага пасажыра на судне павінны быць у наяўнасці індывідуальныя выратавальныя сродкі. Суднава-дзіцель адказвае за паводзіны пасажыраў на судне. Яму забаронена: кіраваць у стане алкагольнага і іншага ап’янення; перадаваць упраўленне асобам, якія знаходзяцца ў стане ап’янення, не маюць пры сабе пасведчання на права кіравання маторным суднам; парушаць нормы грузападымальнасці і пасажыраўмяшчальнасці; перавозіць пасажыраў на маламерных суднах пры адсутнасці абсталяваных месцаў для сядзення, а таксама пасажыраў у стане алкагольнага і іншага ап’янення; скідваць з судна ў ваду нафтапрадукты, харчовыя і іншыя адходы, якія забруджваюць водную акваторыю. Забаронена купанне з суднаў, перасадка лю- дзей з аднаго судна на другое, раскачванне яго, перамяшчэнне людзей па судну падчас яго руху, кіраванне маламернымі суднамі асобамі, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Суднавадзіцель абавязаны мець пры сабе і пра-д’явіць па першым патрабаванні супрацоўнікам Дзяржінспекцыі па маламерных суднах, Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускай інспекцыі рачнога суднаходства, а таксама органаў унутраных спраў наступныя дакументы: суднавы білет, талон папярэджанняў, пасведчанне на права кіравання маторным суднам, дакументы на перавозімы груз.
– Няўжо неабходна рэгістраваць усе судны, у тым ліку невялікія надзіманыя лодкі?
– Дзяржаўнай рэгістрацыі ў суднавай кнізе належаць усе маламерныя судны, (за выключэннем вёславых лодак, байдарак і надзіманых лодак грузападымальнасцю менш як 225 кілаграмаў), гідрацыклы, судны з падвяснымі рухавікамі. На працягу месяца пасля набыцця ўладальнік павінен прайсці адказную працэдуру. Для гэтага неабходна прад’явіць заяву, пашпарт ці іншы дакумент, што засведчвае асобу, інструкцыя па эксплуатацыі судна і рухавіка з адзнакай аб продажы, арыгіналы дакументаў аб аплаце дзяржпошліны (яна на сённяшні дзень разам з тэхаглядам складае ад 52500 рублёў). Асобы, якія эксплуатуюць незарэгістраванае судна або ўхіляюцца ад дзяржаўнай рэгістрацыі яго і ўсіх відаў здзелак з ім, маёмасных правоў на яго, якія не паведамілі ва ўстаноўленым парадку аб змяненнях дадзеных, што належаць унясенню ў рэестр або суднавую кнігу, а таксама якія прадставілі недакладныя звесткі для дзяржаўнай рэгістрацыі судна, нясуць адказнасць, устаноўленую заканадаўствам.
– Судны таксама як і машыны атрымліваюць дзяржнумар?
– Пасля рэгістрацыі ўладальніку выдаем суднавы білет – дакумент, які зацвярджае яго права на лодку. Пазней гаспадар сам павінен нанесці дзяржаўны рэгістрацыйны знак – бартавы нумар. Ён выконваецца кантрастнай (у адносінах да колера лодкі) фарбай на абодвух бартах на адлегласці 1/4 даўжыні корпуса ад фарштэўня, вышэй ватэрлініі. Вышыня літар і лічбаў павінна быць не менш як 100 мм, шырыня іх ліній – 15-20 мм.
– Такі ўлік вядзецца для забеспячэння аховы правапарадку?
– Безумоўна, таму цесна супрацоўнічаем з праваахоўнымі органамі. Дарэчы, угон маламернага судна кваліфікуецца па адным артыкуле з угонам аўтамабіля. Лунінецкі ўчастак Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах працуе з сакавіка гэтага года. Ён абслугоў-вае Лунінецкі, Столінскі і Ганцавіцкі раёны. На сённяшні дзень на гэтай тэрыторыі выкарыстоўваецца каля трох тысяч суднаў. Па ўсіх пытаннях рэгістрацыі і тэхнічнага агляду неабходна звяртацца на адрас: г. Лунінец, завулак Бальнічны, 4 (трэці паверх Залескай амбулаторыі). Прыём вядзецца з 8 да 13 гадзін у першы, другі і чацвёрты аўторак, а таксама па чацвяргах. Можна папярэдне пракансультавацца па тэлефоне 8-029-354-12-82.
Аказваецца, нічога складанага няма. Галоўнае зразумець, што на першы план заўсёды павінны выходзіць пытанні бяспекі. Значна прасцей своечасова выканаць усе неабходныя працэдуры і яшчэ раз перастрахавацца. Жыццё даражэй, мужыкі, чым зусім невялікая сума затрачаных грошай.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть