Общество

“Жыццё салодкае без тытуню” –

у гэтым запэўнівалі валанцёры раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з прадстаўнікамі УАЗ “Лунінецкая ЦРБ”.

накі і дзяўчаты раздавалі маляўнічыя брашуры з карыснай інфармацыяй, расказвалі пра здаровы лад жыцця і шкоду курэння, прапаноўвалі абмяняць цыгарэты на шакаладныя цукеркі “Рамонак ТОП”. Выбар апошніх невыпадковы, бо менавіта гэтая кветка з’яўляецца сімвалам барацьбы з туберкулёзам. Без малога 5 кілаграмаў (а гэта не менш як 1000 штук) цыгарэт валанцёры зламалі і спалілі.

Усе жадаючыя маглі наведаць перасоўны кабінет камп’ютэрнай рэнтгенаграфіі. За тры гадзіны працы “Пульмаэкспрэса” флюараграфічнае абследаванне прайшлі 68 чалавек.


Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Мне особенно понравилось: "Без малога 5 кілаграмаў (а гэта не менш як 1000 штук) цыгарэт валанцёры зламалі і спалілі."… Лічно мне кажется, скурили и оставили прозапас… Нет ну может для показухи и сломали пару штучек… smok

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть