Жыроўкі для ўтрыманцаў
Общество

Жыроўкі для ўтрыманцаў

Улады вырашылі даць непрацуючым беларусам крыху больш часу на тое, каб зарыентавацца, сабраць грошай ці даказаць сваю занятасць, калі яна ёсць. З гэтай інфармацыі пачаў чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыйнай рабоце па садзеянню занятасці насельніцтва намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Кавалевіч.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Галоўны спецыяліст аддзела па занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Чараднічэнка пазнаёміла з дакументамі, якія прадаставілі жыхары раёна за мінулы тыдзень. А гэта прыкладна 50 чалавек. У асноўным – грамадзяне, якія працуюць за межамі краіны, пацвярджэннем чаго паслужылі даведкі, копіі кантрактаў і запісы ў працоўных кніжках. Асобную групу склалі тыя, хто заняты вырошчваннем садавіны і агародніны на прысядзібных участках і рамеснай дзейнасцю. Некалькі чалавек па стану здароўя не могуць у цяперашні час працаваць, аб чым сведчаць адпаведныя даведкі. Амаль усе, хто прадаставіў дакументы, будуць выключаны з базы дадзеных да канца 2019 года, некаторыя на тэрмін, які вызначаны ў даведках, напрыклад, да заканчэння кантракта.

Летась адбылося 8 пасяджэнняў, у тым ліку 3 выязныя – на базе Мікашэвіцкага гарвыканкама, Сінке-віцкага сельвыканкама і  Цэнтральнай бібліятэкі. На іх разглядаліся арганізацыйныя пытанні, даваліся тлумачэнні аб парадку выключэння са спісаў працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, а таксама дакументы тых, хто ўключаны ў папярэднесфарміраваную базу дадзеных, аказвалася садзеянне ў працаўладкаванні. На падставе даручэння старшыні камісіі работнікі райвыканкама, гар- і сельвыканкамаў правялі падваровыя абходы. Падчас іх удакладнялі звесткі аб працоўнай дзейнасці, запаўнялі анкеты і даводзілі інфармацыю аб неабходнасці прадастаўлення дакументаў для тых, хто працуе за мяжой. У гэтым годзе камісія працягнула работу ў вызначаным напрамку. У прыватнасці, за снежань-студзень прызнаны занятымі 95 грамадзян, якія выхоўваюць дзяцей, 64 уладальнікі зямельных участкаў. Усяго прынята 2215 мер садзеяння ў адносінах грамадзян, уключаных у базу дадзеных.

Па словах начальніка інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне Аляксандра Дуньчыка, лунінчане сталі больш актыўна праяўляць сябе ў самазанятасці. Калі ў мінулыя гады ў нас налічвалася прыкладна 2 дзясяткі рамеснікаў, то зараз іх колькасць дасягнула 400…

Спіс патэнцыяльных утрыманцаў значна скараціўся. Але нават тым, хто не мае пацвярджальных дакументаў, лепш звярнуцца ў аддзел па занятасці (г. Лу-нінец, вул. Фрунзе, 12, каб. 10 у рабочыя дні з 8.00 да 17.00). Да таго ж, за садзеяннем можна звярнуцца ў камісію, пасяджэнне якой назначана на 20 лютага (з 15.00 да 16.00). 

З 1 студзеня гэтага года для не занятых у эканоміцы грамадзян пачалі дзей-нічаць новыя правілы. Непрацуючым трэба будзе аплачваць поўны кошт гарачай вады, а пачынаючы з 1 кастрычніка – яшчэ і ацяплення. Адпаведна, ужо ў лютым тыя, хто трапіў у спіс незанятых у эканоміцы, павінны былі атрымаць значна “пацяжэўшыя” жыроўкі за студзень. Але, як адзначалася вышэй,  зроблена невялікая “адтэрміноўка”. У студзеньскіх жыроўках утрыманцаў пакуль проста бу- дзе адзначана, што яны знаходзяцца ў адпаведнай базе, а кошт гарачай вады налічаць па субсідзіруемым тарыфе.

– Рашэнне прынята з тым, каб грамадзяне, якія трапілі ў спісы, мелі дадатковую магчымасць пацвердзіць сваю занятасць ці цяжкую жыццёвую сітуацыю на працягу лютага 2019 года, – зазначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Семянчэнка. – Але калі яны не зробяць гэтага, то ўжо ў сакавіку атрымаюць жыроўкі з поўнай аплатай падагрэву вады за люты. Акрамя гэтага, давя-дзецца даплаціць патрэбную суму яшчэ і за студзень.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть