Общество

ЖЫВАЯ ПАМЯЦЬ

Мерапрыемства ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў па
традыцыі  пачалося каля помніка
загінуўшым у Афганістане. Удзельнікі той неаб’яўленай вайны, прадстаўнікі
раённай улады, райваенкамата, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый
усклалі вянкі і кветкі.

Урачыстая частка праходзіла ў кінатэатры “Кастрычнік”.
Старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч адзначыў, што савецкія войскі дастойна
выканалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане, праявіўшы мужнасць і гераізм,
застаўшыся вернымі воінскаму абавязку. Мы падзяляем боль бацькоў, схіляемся
перад светлай памяццю загінуўшых і заўсёды будзем памятаць аб мужнасці тых, хто
прайшоў суровую школу афганскай вайны. Мы ўдзячны воінам-інтэрнацыяналістам
раёна за іх мірную працу, за тое, што яны шануюць памяць аб сваіх таварышах і
вядуць актыўную патрыятычную работу сярод моладзі.

Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання
“Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандр Жуланаў выказаў
падзяку райвыканкаму, райсавету за клопат аб “афганцах”, за памяць.

Найбольш ініцыятыўныя прадстаўнікі арганізацыі адзначаны
памятнымі падарункамі. Музычна аздобілі праграму самадзейныя артысты
Лунінеччыны.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть