Общество

ЖЫВЕ “ПАЛЕССЕ”!

Напісаць у рэдакцыю падштурнуў вось які выпадак. Мы з жонкай жывем удваіх у г. Калінкавічы Гомельскай вобласці, абодва – інваліды. Дзевяць год таму набылі вадзяную помпу “Палессе” вытворчасці Лунінецкага завода “Палессеэлектрамаш”. Агрэгат выдатны, надзейны, зручны і нам вельмі падабаецца. Але за доўгі час карыстання пачаў трошкі “падсмоктваць” паветра. Мабыць “манжэткі” прахудзіліся. Майстэрні, каб падрамантаваць помпу ні ў нас, ні ў бліжэйшых райцэнтрах няма. Ды і наогул у Калінкавічах адзін толькі майстар па рамонту халадзільнікаў. Не прыдумалі мы нічога лепшага, як выслаць помпу на звод-вытворцу ў Лунінец, а разам – ліст з просьбай нам дапамагчы. Якім жа было здзіўленне, калі на працягу 10 дзён атрымалі наш агрэгат назад поўнасцю адрамантаваным. Нават платы з нас не ўзялі! Нам ужо па 75 год, часта хварэем, і вадзяная помпа патрэбна, як паветра. Цяпер, назіраючы за яе работай, у думках не стамляемся дасылаць добрыя словы лунінчанам. Здаецца, і ў нас сіл прыбаўляецца ад усведамлення, што ёсць яшчэ на свеце чулыя і спагадлівыя людзі. З гэтай нагоды праз газету сардэчна і шчыра дзякуем калектыў “Палессеэлектрамаша” і яго дырэктара Аляксандра Казакова за такую ўвагу да старых незнаёмых людзей. Несумненна, і ён і яго падначаленыя маюць багаты жыццёвы вопыт і добрую душу. Няхай шанцуе ім ва ўсім, ладзяцца справы, у сем’ях і калектыве пануе дабрабыт і згода.

Мікалай МАСАЛЬСКІ г. Калінкавічы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть