Новости районаОбществоПроисшествия

Жыхар Лунінецкага раёна пабіў маці і атрымаў тры месяцы арышту

Выпадкаў, калі дзеці праяўляюць агрэсію да самых родных людзей, на жаль, хапае ў нашым жыцці. 

Да 31 года жыхар аднаго з аграгарадкоў на Лунінеччыне не лічыў патрэбным уладкоўваць свой быт: жыў з бацькамі, нідзе афіцыйна не працаваў, але вельмі любіў выпіць. І настолькі моцнай была гэтая прыхільнасць, што мужчына раз за разам пераступаў закон. То нешта ўкрадзе, то злосна пахуліганіць, то разбой учыніць. Ні адбыццё пакаранняў у калоніях, ні прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму не прынеслі станоўчых перамен у жыццё маладога чалавека. Хаця, магчыма, і не аказалася таго годнага прыкладу, як правільна і павінна быць. Бо маці сама перыядычна моцна зазірала ў чарку…

Вось і ў той дзень, калі паміж блізкімі людзьмі разгарэўся чарговы скандал, абое былі нападпітку. Сын глядзеў тэлевізар, калі маці аднекуль вярнулася і адразу ж пайшла ў свой пакой. Раптам мужчына адчуў пах дыму. Зазірнуўшы ў спальню, убачыў, як ад цыгарэты, якую курыла гаспадыня, пачаў тлець матрац. Гутарка імгненна займела павышаны тон і перарасла ў сварку. Вяскоўка і слухаць нічога не хацела, аргументуючы свае паводзіны: “Мой дом – што хачу, тое і раблю. А каму нешта не падабаецца – можа ісці на ўсе чатыры бакі”. У сына ж, вядома, аказаўся іншы пункт гледжання, і яго ён прадэманстраваў кулакамі. Біў па галаве… Замест таго, каб дапамагчы акрываўленай матулі, мужчына пайшоў прэч. Жанчына таксама пэўны час адсутнічала дома, а калі вярнулася, то выклікала “Хуткую дапамогу”. Неўзабаве за маладым чалавекам прыехалі супрацоўнікі міліцыі.

У чарговы раз вясковец стаў фігурантам крымінальнай справы. За наўмыснае прычыненне лёгкіх цялесных пакалечанняў яго прыгаварылі да трох месяцаў арышту і прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму.

Юрый ПРАКАПЧУК, пракурор Лунінецкага раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть