Жыхара Лунінецкага раёна арыштавалі на два месяцы за пагрозу забойствам
МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

Жыхара Лунінецкага раёна арыштавалі на два месяцы за пагрозу забойствам

Сям’я выскоўцаў з Лунінецкага раёна пражыла разам без малога 20 год, муж з жонкай выгадавалі дзвюх дачок. Але захаваць у сэрцы светлыя пачуцці ў іх не атрымалася.

Яго даймалі чуткі аб шматлікіх жончыных здрадах, а яна больш не магла цярпець п’янства мужа. І хаця ў любой сям’і можа здарыцца ўсялякае, у гэтай гісторыі кропку паставіў суд. Падчас выязнога пасяджэння, адбыўшагася на базе Лунінскага сельвыканкама, разгледжана справа, узбуджанай па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса – пагроза забойствам, калі меліся падставы для яе ажыццяўлення.

Як расказала «ЛН» старшы памочнік пракурора Лунінецкага раёна Ганна ПЕНЕР,  у той дзень мужчына моцна выпіў. Пры сустрэчы з жонкай гутарка імгненна набыла павышаны тон. І з кожным абразлівым словам скандал разгараўся з новай сілай. Канфлікт закончыўся рукапрыкладствам: вясковец даказваў сваю правату кулакамі, хапаў жанчыну за валасы, а потым увогуле стаў размахваць кухонным нажом і пагражаць забойствам… Як магла, вяскоўка ўхілялася ад удараў, але гэта не выратавала ад шматлікіх сінякоў, кровазліцця і драпін.

Мужчыну прызналі вінаватым і арыштавалі на 2 месяцы. Прычым, узялі пад варту прама ў зале суда. Яго таксама будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть