Жыхара Мікашэвіч асудзілі да 2 год пазбаўлення волі (Лунінецкі раён)
МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

Жыхара Мікашэвіч асудзілі да 2 год пазбаўлення волі (Лунінецкі раён)

За злоснае хуліганства жыхара Мікашэвіч асудзілі да 2 год пазбаўлення волі. 

Неаднаразова судзімы 24-гадовы жыхар Мікашэвіч афіцыйна нідзе не працаваў, пакутаваў ад сіндрома залежнасці ад лятучых растваральнікаў. Па прычыне таксікаманіі стаяў на ўліку ва ўрача-нарколага. 

Як паведаміла «ЛН» старшы памочнік пракурора Лунінецкага раёна Ганна ПЕНЕР., днём, калі ці не з самай раніцы малады чалавек накіраваўся ў магазін, дзе набыў балончык нітратнага клею. Расслабленне прыйшло хутка, і яснасці ў галаве доўга не было… Куды ішоў і навошта – ніхто дакладна цяпер не адкажа. Раптам увагу прыцягнула дзяўчына. Яна крочыла насустрач і гутарыла па тэлефоне. Яны размінуліся, але літаральна праз хвіліну мужчына падбег да незнаёмкі, збіў з ног… Удары сыпаліся адзін за адным. Пацярпелая закрычала. Гэтак жа знянацку мужчына кінуўся наўцёкі. Першую дапамогу ахвяры аказаў аўтааматар, які міжволі стаў сведкам здарэння. На месца выклікалі супрацоўнікаў міліцыі, а гараджанка звярнулася за медыцынскай дапамогай.

На шчасце, ніякіх сур’ёзных наступстваў для здароўя канфлікт не прынёс. А вось яго зачыншчык стаў фігурантам крымінальнай справы, узбуджанай па частцы 2 артыкула 339 КК Рэспублікі Беларусь. За злоснае хуліганства мужчыну асудзілі да 2 год пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Акрамя таго, яго будуць прымусова лячыць ад таксікаманіі.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть