МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

Жыхарка Лунінца здала ў арэнду дом і потым выявіла прапажу шматлікіх рэчаў!

Здаць жыллё ў арэнду – выдатны спосаб павялічыць даходы з дапамогай заробкаў на нерухомасці. Вось толькі некаторыя ўласнікі вымушаны сутыкацца з далёка не надзейнымі людзьмі.

Негатыўны вопыт ёсць і ў лунінчанкі, якая ўзімку здала свой дом у арэнду. На першы погляд, мужчына не выклікаў ніякіх падазрэнняў, але пільнасці гаспадыня вырашыла не страчваць. І мела рацыю. Праз некалькі дзён яна праверыла, ці ўсё добра. Якім жа было здзіўленне, калі выявіла прапажу шматлікіх рэчаў! Так, у доме не знайшла тэлевізара і радыё-прыёмніка, а на падворку і ў гаспадарчых пабудовах – воданагравальніка, тачкі, металічных труб і батарэі, іншых прыналежнасцей. Жанчына запатрабавала неад-кладна вярнуць маёмасць, але ніхто яе не паслухаў. Гараджанцы нічога не заставалася рабіць, як звярнуцца ў міліцыю.

Даведаўшыся, што праваахоўнікі ўзбудзілі крымінальную справу за кра-дзеж, злодзей пераехаў у Пінск, дзе зноў зняў жыллё. Напэўна, не трэба казаць, што і яго ўласнік неўзабаве аказаўся абкрадзеным. На гэты раз хітры кватэранаймальнік паквапіўся на маразільнік.

У адкрытым пасяджэнні, якое правяла суддзя Кацярына Клеўжыц, абвінавачваемы растлумачыў, што “дабро” прадаваў ці здаваў на металалом. Урон, прычынены пацярпелым, не кампенсаваў. Згодна з прыгаворам, 36-гадовага жыхара Жыткавіцкага раёна арыштавалі на 3 месяцы.

Ганна ПЕНЕР, старшы памочнік пракурора Лунінецкаага раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть