Змагацца за перамогу
Общество

Змагацца за перамогу

учительў раённым конкурсе “Настаўнік года-2013” настроена пераможца аналагічнага спаборніцтва, якое прайшло ў СШ №3 г. Лунінца.
Удзельнікі паспяхова пераадолелі некалькі этапаў. Першым стаў адкрыты ўрок, які запісвалі на відэакамеру. Наступны прагляд пераканаў, што лепшымі сталі Таццяна Сцяпанаўна Ганчарэнка (пачатковыя класы), Юлія Эдуардаўна Кірыяк (англійская мова), Ірына Валер’еўна Самусевіч (хімія). Настаўнікі адказна падышлі да іспытаў, выкарыстаўшы пры правядзенні ўрокаў не толькі найноўшыя педагагічныя тэхналогіі, але і сучасную тэхніку – камп’ютары і праектары. Потым трэба было прадэманстраваць прафесіянальнае майстэрства пры падрыхтоўцы прэзентацыі-візітоўкі, вынаходлівасць – пры разборы складанай педагагічнай сітуацыі, артыстызм – у творчым заданні.
Розніца ў набраных балах у кожнай з настаўніц аказалася настолькі малой, што журы вельмі складана было вызначыць пераможцу. І ўсё ж на гэты раз Дыплом І ступені атрымала Т.С. Ганчарэнка. Яна і прадставіць школу на раённым конкурсе.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть