Общество

ЗНАЙСЦІ СЯБЕ Ў ПРАФЕСІІ

Тры дні запар на базе прафесійнага ліцэя прыборабудавання праходзіў абласны конкурс “Лепшы па прафесіі” сярод прадаўцоў. Акрамя лунінчан, у ім удзельнічалі навучэнцы падобных навучальных устаноў з Пінска, Драгічына, Кобрына і Брэста.

Падчас урачыстага адкрыцця гасцей віталі дырэктар ліцэя Мікалай Якубовіч і начальнік аддзела прафтэхадукацыі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Міхаіл Хашымаў. Яшчэ раз нагадала аб умовах конкурсу загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета прафесій лёгкай прамысловасці і гандлю Брэсцкага вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі Алена Панасюк. Пад дружныя апладысменты журы, якое ўзначаліла намеснік старшыні ўпраўлення гандлю аблвыканкама Марыя Бернат, уручылі духмяны каравай.

Яскравымі візітоўкамі парадавалі ўсе канкурсанты. У тэарэтычным туры ўдзельнікі прадэманстравалі веды па таваразнаўству, арганізацыі і тэхналогіі гандлю, абсталяванню, псіхалогіі і этыцы дзелавых адносін. Неардынарнымі былі адказы на вырашэнне канфліктных сітуацый. Практычная частка прайшла ў вучэбным магазіне “Юнацтва”, размешчаным на першым паверсе інтэрната, і майстэрні прадаўцоў.

У выніку барацьбы першае агульнакаманднае месца занялі прадстаўнікі Брэсцкага прафтэхкаледжа гандлю, другое – лунінчане, трэцяе – дзяўчаты з Пінскага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Дарэчы, наша зямлячка Алена Ахраменя-Токарава (на здымку другая злева разам з Ганнай Шаула, Людмілай Балабан і кіраўніком Ірынай Хартановіч злева направа) прымала віншавалі з “серабром” у асабістым заліку. Конкурс пацвердзіў: удзельнікі знайшлі сябе ў прафесіі!



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть