Зробім лунінеччыну чыстай і прывабнай
З 15 кастрычніка па 15 лістапада на Брэстчыне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў. Аб тым, чым выклікана такая неабходнасць і якія мерапрыемствы праводзяцца на Лунінеччыне, расказвае начальнік участка санітарнай ачысткі КУШВ ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” Сяргей САМУСЕВІЧ:
– Нягледзячы на праводзімую работу суб’ектамі гаспадарання і насельніцтвам па навядзенню парадку на зямлі, па-ранейшаму выяўляюцца факты нездавальняючага санітарнага ўтрымання тэрыторый. Найбольш праблемнымі месцамі з’яўляюцца могілкі, будаўнічыя пляцоўкі, міні-палігоны, гаражныя і дачныя кааператывы, зоны адпачынку. Асобныя дваровыя тэрыторыі ўтрымліваюцца ў неналежным санітарным стане.
Нашай арганізацыяй распрацаваны план, які ўключае 20 мерапрыемстваў. У іх ліку – ачыстка кантэйнерных пляцовак, навядзенне парадку на могіл-ках, догляд помнікаў і брацкіх магіл у Лунінцы, несанкцыянаванай звалкі ўздоўж Навадворскай дарогі і іншыя.
Стварыць камфорт пражывання і добрага настрою сабе і сваім сусе-дзям дазволіць прытрымліванне элементарных правілаў і выкананне непрацаёмкіх работ. Гэта – сістэмная ачыстка тэрыторыі, прылягаючай да жылых дамоў, ад смецця, будаўнічых і іншых адходаў; упарадкаванае складзіраванне будматэрыялаў на тэрыторыі домаўладання, а не каля агароджы з боку вуліцы; захоўванне і складзіраванне смецця ва ўстаноўленых, спецыяльна абсталяваных месцах; заключэнне дагавораў на вываз смецця з нашай арганізацыяй (тэл. 3-21-47); добраўпарадкаванне ўласнай і прылягаючай тэрыторыі, своечасовы рамонт агароджы, фасадаў будынкаў і іх афарбоўка. Зараз садаводы займаюцца абрэзкай пладовых дрэўцаў. Звяртаемся да іх з просьбай вывозіць галлё на пляцоўкі, дзе ўстаноўлены вялікагрузныя кантэйнеры, абсталяваны спецыяльныя месцы для іх складзіравання.
Згодна з распараджэннем райвыканкама №0119/268р ад 21.06.2012 г., за кожным прадпрыемствам і арганізацыяй замацаваны пустуючыя тэрыторыі, якія таксама трэба сістэматычна добраўпарадкоўваць.
Парушэнне санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 16.8 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 50 БВ, на юрыдычную асобу – да 200 БВ.
Звяртаемся да прыватных домаўладальнікаў, уладальнікаў садовых участкаў і гаражоў, старшыняў садаводчых таварыстваў і гаражных кааператываў, да працоўных калектываў прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў з просьбай правесці работу па прывядзенню замацаваных тэрыторый у належны санітарны стан і ў далейшым не дапускаць іх забруджвання.
Нашы гарады і вёскі павінны быць прыкладам не толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь, але і для людзей, якія прыязджаюць да нас з краін блізкага і далёкага замежжа.
Запісала
Алена ДАНІЛОВІЧ.