Общество

“ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ – ЗЯМЛЯ НАДЗЕІ НАШАЙ”

Пад такой назвай прайшоў абласны творчы конкурс юных карэспандэнтаў.
Свае работы ў намінацыях “Мова – душа народа” і “Жыву ў Беларусі, тым ганаруся” прадставілі 170 юнакоў і дзяўчат. 30 аўтараў прызнаны лепшымі, сярод якіх – лунінчанін Станіслаў Амялюсік, першакурснік Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
ПАПЯРЭДЗІМ НЕБЯСПЕКУ
Сёння на тэрыторыі раёна пачынаецца месячнік пажарнай бяспекі,   які працягнецца да  31 кастрычніка.
Плануецца правесці комплекс арганізацыйных і практычных мерапрыемстваў, актуальных пры пераходзе да ацяпляльнага сезона. Асаблівая ўвага будзе надавацца супрацьпажарнаму стану жылых дамоў, інтэрнатаў адміністрацыйных будынкаў, падвалаў, гарышчаў, тэхнічных памяшканняў, а таксама падрыхтаванасці людзей да эвакуацыі.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть