АБАВЯЗКОВАЕ ДЭКЛАРАВАННЕ

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй” грамадзяне, якія паступаюць на дзяржаўную службу, дзяржаўныя служачыя і члены іх сямей абавязаны прадстаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці ў адпаведны дзяржаўны орган і вызначаны тэрмін.

Пералік тых, каго гэта датычыць, замацаваны ў артыкуле 10 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці”. Штогод прадастаўляць дэкларацыі павінны дзяржаўныя служачыя, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў, фінансавых расследаванняў Каміэта дзяржаўнага кантролю, кіраўнікі дзяржаўных арганізацый, кіраўнікі недзяржаўных сельскагаспадарчых арганізацый (у адпаведнасці з заканадаўствам з якімі заключаны кантракты), а таксама муж (жонка) і (ці) паўналетнія блізкія родныя, што жывуць разам і вядуць агульную гаспадарку.

Дэкларацыю трэба прадастаўляць да 1 сакавіка. У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь, за не прадастаўленне або ўказанне няпоўных ці несапрўдных звестак, пагражае штраф ад 5 да 50 базавых велічынь. За паўторнае парушэнне на працягу года пасля адміністрацыйнага пакарання давядзецца не толькі заплаціць штраф ад 20 да 50 базавых велічынь, але і пазбавіцца маёмасці, якая не была задэкларавана або паведамлены недакладныя аб ёй звесткі.

Пракуратурай раёна праводзяцца адпаведныя праверкі.

Сяргей НАСЕНЯ, старшы памочнік пракурора.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть