АБНАЎЛЕННЕ ГАРАДОЎ І ВЁСАК:

не было б шчасця, ды “ліквідацыя наступстваў” дапамагае…

Галоўная падзея года для жыхароў раёна адбылася, дзякуючы “чарнобыльскім” сродкам, – уведзена ў строй другая чарга раённай бальніцы. На яе будаўніцтве ў Лунінцы летась асвоена больш як 6,4 мільярда рублёў.

Амаль паўмільярда зрасходавана на ўзвядзенні дарогі ў Мікашэвічах ад вуліцы Першамайская да выезду на аўтамагістраль Кобрын-Гомель.

За мінулы год у раёне здадзены ў эксплуатацыю 261 аб’ект з радыяцыйным кантролем, 73 – з даследаваннем на радон. Выпадкаў утрымання апоўшняга ці перавышэння магутнасці экспазітнай дозы ў будаўнічых канструкцыях не выяўлена.

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў напрамую залежыць ад іх газіфікацыі, якая ажыццяўляецца ў мэтах ліквідацыі чарнобыльскіх наступстваў. Вялося будаўніцтва падводзячага газаправода да в. Кажан-Гарадок. Узведзены 1-2-ія пускавыя комплексы па вёсках Купаўцы і Бараўцы. Выраблена праектна-каштарысная дакументацыя на аналагічныя па в. Вульцы 2, на 3-ія пускавыя комплексы – па вёсках Купаўцы, Бараўцы, Язвінкі, Яжаўкі. На гэтыя работы зрасходавана амаль 3,3 мільярда рублёў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть