АДНАРАЗОВАЯ ДАПАМОГА: тлумачым асобныя палажэнні

З трэцяй дэкады верасня рэалізуецца Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.09.2011 г. №417 “Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе”. Улічваючы, што паступаюць шматлікія пытанні, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны тлумачыць наступнае.

Матэрыяльная дапамога аказваецца асобам, якія на 1 верасня гг. з’яўляліся работнікамі бюджэтных арганізацый і іншых, атрымліваючых субсідыі, работнікі якіх прыроўнены па аплаце працы да вышэйназваных; а таксама ваеннаслужачым (акрамя тэрміновай службы), асобам кіруючага і радавога складу органаў унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, фінансавых раследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Выплата ажыццяўляецца па асноўным месцы работы (службы).

Акрамя гэтага, матэрыяльная дапамога аказваецца: непрацуючым атрымальнікам пенсій (незалежна ад віду і памеру), якія састаяць на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і пенсійных – сілавых ведамстваў; атрымальнікам дапамог (незалежна ад іх памеру): па догляду за дзіцяцем ва ўзросце да 3 год, за дзіцяцем-інвалідам да 18-ці год; на дзіця да гэтага ж узросту, інфіціраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека; па догляду за інвалідам І групы ці асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту і мае патрэбу, па заключэнню урачэбна-кансультацыйнай камісіі ўстановы аховы здароўя, у пастаянным доглядзе.

На гэтыя мэты выкарыстоўваюцца сродкі дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. За кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны матэрыяльная дапамога аказваецца ўсім атрымальнікам дапамогі за дзіцяцем ва ўзросце да 3 год, незалежна ад формаў уласнасці арганізацый, якімі ажыцяўляецца выплата гэтай дапамогі.

Жанчынам, атрымліваючым яе па месцы працы, матэрыяльная дапамога выплачваецца, незалежна ад факту выхаду маці на работу (у тым ліку на ўмовах поўнай занятасці), афармлення дзіцяці ў дзіцячую дашкольную ўстанову. Калі маці дзіцяці, фактычна ажыццяўляючая догляд, не працуе і не вучыцца, а ўказанная дапамога выплачваецца па месцы работы (службы, вучобы) бацькі дзіцяці, тут атрымліваецца і аднаразовая матэрыяльная дапамога. Калі бацька дзіцяці адносіцца да катэгорыі грамадзян, указаных у другім і трэцім абзацах, ён таксама мае права на атрыманне матэрыяльнай дапамогі за кошт крыніц, з якіх атрымлівае аплату за працу. Аналагічны падход належыць прымяняць у адносінах непрацуючых атрымальнікаў пенсій, якім дапамога замест маці прызначаецца па месцы знаходжання пенсійнай справы бацькі.

Асобам, якія працуюць у мікраарганізацыях, дапамога па догляду за дзіцяцем ва ўзросце да 3 год прызначаецца ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароны па месцы жыхарства. Адпаведна тут будзе выплачвацца і матэрыяльная дапамога.

Гэтым жа маці, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую і адукацыю пасля ВНУ ў дзённай форме, матэрыяльная дапамога выплачваецца па месцы вучобу. Толькі тут атрымаюць яе і жанчыны, якія сумяшчаюць вучобу з работай.

Асобы, якія знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзіцяцем па дасягненні ім узросту 3 год з выплатай адпаведнай дапамогі па месцы работы і адначасова атрымліваюць дапамогу па догляду за дзіцяцем-інвалідам, матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца толькі па месцы работы на адной падставе.

Маці, атрымліваючым дапамогі па догляду за дзіцяцем ва ўзросце да 3 год і адначасова – пенсіі з выпадку страты кармільца на непаўналетніх дзяцей, выплата матэрыяльнай дапамогі будзе ажыццёўлена на кожнага атрымальніка пенсіі (па кожнай з падстаў – у двух месцах).

Леанід ЮНЧЫК, начальнік раённага фінансавага аддзела.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть