АДПАЧЫВАЦЬ – ДЫК “У ПЯТРОВІЧА”!

Чароўную прыроду і незвычайныя пейзажы можна знайсці ў многіх кутках нашай краіны, а вось сядзіба “У Пятровіча” – тое месца, дзе трапляеш у свет гармоніі і спакою.

Тут няма звычайнай для нас гарадской мітусні, вулічнага гулу, і многія праблемы застаюцца па той бок віртуальнага мосціка, які падзяляе цывілізацыю і некранутыя прыродныя багацці – лясы, балоты, рэкі і бязмежныя палі. Ад’ехаўшы ад Лунінца некалькі дзясяткаў кіламетраў у напрамку Мікашэвіч, можна ўбачыць указальнік на Обруб. Звярнуўшы ўбок, перад вамі адкрываецца лясная казка з усёй сваёй прыгажосцю, а мясцовае паветра настолькі свежае, што атрымліваеш сапраўдную дозу адрэналіну.
Галоўнай славутасцю наваколля з’яўляецца рэчка Смердзь з маляўнічымі пейзажамі і выдатнымі мясцінамі для рыбнай лоўлі. Пяць кіламетраў па цячэнню – і трапляеш у воды Прыпяці – самай вялікай воднай артэрыі Палесся. Асноўны ўлоў складаюць шчупакі, лінкі, ляшчы і плоткі, іншы раз можна злавіць сазана ці язя. Да сярэдзіны лета тут не сціхаюць птушыныя спевы, а кожная раніца пачынаецца з салаў-інай арыі. Мясцовыя лясы багатыя не толькі на ягады і грыбы, але і на дзікіх жывёлін. Тут незабыўны адпачынак знойдуць аматары як “ціхага палявання”, так і самага сапраўднага.
Два гады таму Леанід Чырэц купіў будынак былой калгаснай лазні і за кароткі тэрмін ператварыў яго не проста ў пабудову вясковага тыпу, а цікавы цэнтр адпачынку. Тут можна разнастайна праводзіць выхадныя, адзначаць дні нараджэння і іншыя адметныя падзеі ў жыцці як кампаніямі, так і ў вузкім крузе.
Уваходзіш у дом, і цябе  ахутвае пах дрэва. Ва ўтульнай гасцінай адначасова могуць размясціцца за сталом да 20 чалавек. Тут жа ў поле зроку трапляе печка, дзе можна прыгатаваць сапраўдныя беларускія стравы. Прыемна назіраць за агнём і слухаць, як патрэскваюць дровы. А печка гэта шматфункцыянальная. Яе асноўная частка размешчана ў наступным пакоі, які ўяўляе сабой нішто іншае, як лазню. Пагрэўшыся, можна нырнуць у невялікі басейн. Ацэняць гэта як вопытныя аматары пары, так і тыя, хто любіць пагрэцца ў парылцы.
Тут з задавальненнем змогуць праводзіць час більярдысты. Для гэтага прыстасавана асобная зала, дзе знойдзецца месца і для трэнажораў. На другім паверсе размешчаны 5 спальных пакояў. А калі засумуеш па цывілізацыі, уключыш тэлевізар, які транслюе перадачы спадарожнікавага тэлебачання.
На вуліцы пад павеццю ўсталяваны стол на 25-30 чалавек. Ёсць магчымасць прыгатавання шашлыкоў або проста пасядзець ля кастра.
А яшчэ тут цікава можна адпачываць і ў зімовы час! Ці не прываблівае вас катанне на санях, запрэжаных конікам? А непадалёк знаходзіцца ўзвышша – даўжыня схілу каля 700 метраў. Узяўшы напракат лыжы, сані, снегаходы, квадрацыклы ці зорбы, адпачынак даставіць шмат задавальненняў.
– Пакуль некаторыя рэчы застаюцца ў планах, а сядзіба пачне функцыянаваць ужо з лістапада, – расказвае Леанід Чырэц. – У будучым тут абавязкова паявіцца валейбольная пляцоўка, зялёны парк, альтанкі і дзіцячыя арэлі. Пад заказ будзем прапаноўваць меню з прадуктаў уласнай вытворчасці.
Сядзіба “У Пятровіча” – менавіта тое месца, дзе можна адпачыць душой і целам. Не за гарамі навагоднія святы. Калі вы марыце правесці іх па-новаму, захапляльна і з прыемнымі ўражаннямі, тады вам трэба завітаць на сядзібу “У Пятровіча”. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть