АГАРОД – мужчынская СПРАВА

Так лічыць Уладзімір КАХОВІЧ з Велуты.

Працаўнік аднайменнага СВК, як і кожны земляроб, імкнецца сабраць якасны ўраджай. Але амаль 40-гадовы вясковец працуе на градках з такім задавальненнем, быццам гэта – яго хобі! 
Старэйшы ў сям’і, дзе выхоўвалася сямёра дзяцей, змалку прывык быць прыкладам для малодшых. Захапляўся рыбалкай, зборам грыбоў. Апошнім часам узяў на сябе клопат аб агульным агародзе. Гаспадыні ведаюць: не кожнага мужчыну можна папрасіць дапамагчы ў праполцы ці зборы ўраджаю. Уладзімір жа сам вырашае, каго пусціць за агароджу, а каму – адмовіць: маўляў, няма чаго градкі таптаць, не трэба перашкаджаць.
Безумоўна, гатаванне зімовых нарыхтовак давярае прыгожай палове сям’і. Зноў жа сам выбірае агародніну. Прыносіць усё, што патрэбна для марынавання ці засолкі. Але агародніну адбярэ крывую ці дробную. Якасную – не чапае, каб яшчэ большай вырасла. Колькі разоў гаспадыні абураліся: не займайся глупствам, зрывай спелае, каб не пераростала. Але Уладзімір праяўляе настойлівасць і з дзіцячай цікавасцю сочыць, да якіх памераў вырасце ўраджай на градках. Збіраючы памідоры, не глядзіць на чырвань – спеласць правярае па мяккасці. Таксама ставіцца і да морквы ці цыбулі: пакуль у руках не патрымае, не агледзіць – з агароду не прынясе. 
Сабраны ўраджай гаспадар старанна прыбірае. Цыбулю прасушвае, сартуе па памерах і стварае “пляцёнку”. Бульба таксама не застаецца без пільнага вока. З роднымі капае толькі на агульным полі. Уласную дзяляначку стараецца ўбраць уручную. Кожную бульбіну ў руках патрымае, быццам па-сялянску дзякуе “другому хлебу”, ствараючаму на-дзейны зімовы запас. І не шкадуе часу, аддадзенага агародніцтву. З усмешкай адзначае, што самая цікавая справа – любімая…
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть