АГРАЭКАТУРЫЗМ – БЕЗ РЭГІСТРАЦЫІ

На пытанні “Прамой лініі” адказвае начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне Людміла РУДЗЬКО.
Тэлефануе Кацярына Каховіч з Лунінца. Скажыце, калі ласка, пры здачы ў наём 2-пакаёвай кватэры, які падатак трэба ўплачваць?
– Уплачваецца падаходны падатак у фіксаваных сумах: 30 тысяч рублёў за кожны пакой, за 2 пакоі, адпаведна, – 60 тысяч рублёў.
Ірына Цітовіч з Сінкевіч. Растлумачце, хто мае права ажыццяўляць дзейнасць у сферы аграэкатурызму і ці патрэбна рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка?
– Без дзяржаўнай рэгістрацыі могуць ажыццяўляць дзейнасць фізічныя асобы, якія пастаянна жывуць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і вядуць дапаможную гаспадарку. Суб’екты аграэкатурызму прадастаўляюць жылыя пакоі турыстам, забяспечваюць іх харчаваннем, арганізуюць пазнавальныя і спартыўныя праграмы.
Показать больше

Похожие статьи

АГРАЭКАТУРЫЗМ – БЕЗ РЭГІСТРАЦЫІ

Фізічныя асобы, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і вядуць асабістую дапаможную гаспадарку, могуць ажыццяўляць дзейнасць у сферы аграэкатурызму без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Аб’ектам падаткаабкладання прызнаецца:
– прадастаўленне жылых пакояў для размяшчэння турыстаў;
– забеспячэнне харчаваннем (пераважна з прадукцыі ўласнай вытворчасці);
– арганізацыя пазнавальных, спартыўных і культурна-забаўляльных экскурсій і праграм;
– прадастаўленне іншых паслуг, звязаных з прыёмам, размяшчэннем, транспартным і іншым абслугоўваннем турыстаў.
Стаўка збору ўстанаўліваецца ў памеры адной базавай велічыні ў каляндарны год. Уплата робіцца да пачатку ажыццяўлення дзейнасці па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму.
Кацярына ПЛЯЦЮК, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть