АМАТАРЫ БІБЛІЯТЭКІ НА КОЛАХ

У красавіку ў раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме быў дадзены старт новай форме абслугоўвання чытачоў. Расказвае загадчык перасоўнай бібліятэкі Ганна АНТАНОВІЧ:

– Наша задача – дайсці да кнігалюбаў маланаселеных пунктаў раёна, дзе няма стацыянарных устаноў. Падбор літаратуры – разнастайны: ад класікі да сучасных бестсэлераў. Перш за ўсё ўлічваем інтарэсы чытачоў. Прапануем мастацкую і юрыдычную літаратуру, перыядычныя выданні. Найбольшым попытам карыстаюцца гістарычныя і так званыя “жаночыя” раманы, кнігі аб вайне, дапаможнікі па рукадзеллю. Запатрабаваны часопісы аб здароўі. Не даводзіцца скардзіцца на недахоп увагі вяскоўцаў – у нас 270 пастаянных чытачоў. У Лугах заўсёды чакаюць Галіна Туровіч і Таццяна Грыцкевіч, у Баравіках – Любоў Абраменя, Марыя Курак і Раіса Мікуленя, у Лутавені – Алена Палюховіч, у Вострава – Марына Бежакова і Людміла Гоза, у Обрубе – Уладзімір Урублеўскі і Галіна Шлюбовіч, у Лахаўцы – Ніна Герасімовіч і Таццяна Шасцюк, у Манасеева – Ганна Капліч, Галіна Янчук і Святлана Ярац, у Флярова – Юлія Ячмяновіч, Таццяна Істляева, Ганна Анцыбор і Марына Базан, у Дубаўцы – Тамара Альцывановіч, Святлана Калешка, Вера Навіцкая, на Мелясніцы – Фёдар Сыцін, Васіль Паўлюкавец, Алена Свібовіч. Яны бяруць літаратуру не толькі сябе, але і сваякам, і сябрам. Спачатку на маршруце было 15 кропак прыпынкаў, цяпер – 19. Будзе яшчэ больш. Ставім мэту ахапіць усе населеныя пункты раёна, нават невялікія хутары.

Запісала Таццяна ВАСІЛЬЕВА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть