АСОБЫ І ПАДЗЕІ АДЫХОДЗЯЧАГА ГОДА

З надзеяй і верай

Ва ўрачыстым адкрыцці першай чаргі новай бальніцы прыняў удзел губернатар Брэстчыны Канстанцін Сумар. Старшыня аблвыканкама ўручыў падарунак маладой сям’і Осіпавых.

 

Узнагарода калектыву – падарунак раёну

Напярэдадні 70-годдзя ўтварэння раёна калектыву Цэнтра культуры і народнай творчасці в. Вулька 1 уручана Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “за збор, адраджэнне і захаванне рэгіянальнага фальклору, далучэнне падрастаючага пакалення да нацыянальнай культуры”.

 

Запрашэнне на імянінны пірог

Загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу РЦБС Таццяна Карпуковіч першай у раёне ўзнагароджана нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

 

Колеры ўпэўненасці

8-класнік мікашэвіцкай СШ №2 Дзяніс Быкоўскі стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Чарнобыль: мінулае, цяперашняе, будучае”

 

Ключ ад сэрцаў

30 год таму створаны музей баявой славы ў Цэнтры дзіцячай творчасці.

 

Хто творчасцю сагрэў ліцэя сцены, той годную сабе рыхтуе змену!

30-годдзе адзначыла ўстанова прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якая сёлета набыла стутус політэхнічнага каледжа.

 

Моцны імпульс развіцця краіны

Дзяржаўнай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на перыяд да 2015 года прадугледжана будаўніцтва шэрагу значных аб’ектаў у нашым раёне.

 

Таццянін “Кулінарны Алімп”

Кандытар філіяла “Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства Таццяна Качановіч заняла трэцяе месца ў рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства.

 

Выбары адбыліся

25 красавіка дэпутатамі Брэсцкага абласнога Саветаў дэпутатаў выбраны Таццяна Дзмітрыеўна Удавенка (акруга №42), Максім Андрэевіч Сумар (акруга №43), Сцяпан Пятровіч Туравец (акруга №44).

 

Унук двух лётчыкаў служыць танкістам

Напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі Лунінец наведалі родныя Героя Савецкага Саюза Івана Віктаравіча Пяцяры, які пахаваны ў нашым горадзе.

 

Міжнародныя вяршыні – за лунінчанамі

Выхаванцы вакальнага гуртка, якім у Цэнтры дзіцячай творчасці кіруе Галіна Мікалаеўна Гімбатава, сталі пераможцамі і прызёрамі шэрагу намінацый Міжнароднага конкурсу “Мы разам”.

 

Быць беларускаму паралону!

На базе ААТ “Палессеэлектрамаш” адкрыўся першы айчынны завод – ЗТАА “Бел-Арганіка” – па вытворчасці вельмі патрэбнай прадукцыі.

 

Уласным прыкладам – за здаровы лад жыцця

Таварыская сустрэча па футболу сярод праваахоўнікаў Лунінца і Пінска, якая адбылася на стадыёне “Палессе”, ператварылася ў сапраўднае спартыўнае свята.

 

“Малахаў+” з суніцамі

У папулярнай праграме Першага канала расійскага тэлебачання выступіла сакратар Дварэцкага сельвыканкама Ларыса Васільеўна Казун (а пазней – і кіраўнік народнага фальклорнага гурту “Лабчанка” Настасся Якавец).

 

Цуд нашага часу – жыллё сацыяльнага карыстання

У Лунінцы ў канцы 2009 года навасёлы абжылі 20-кватэрны дом па вул. Прыпяцкая, 21а, а ў ліпені гэтага – яшчэ 17 сем’яў атрымалі бясплатныя кватэры па вул. Кулакевіча, 12. 02.07 “Еўрагол!” Шэраг гульняў 25-га чэмпіянату Еўропы па мотаболе праводзяцца ў Лунінцы.

 

“Якім нарадзіўся, такім мяне ешце…”

Прынцыпу старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Максіма Танка прытрымліваўся і чэкіст-зямляк Мікалай Калінковіч. Іх перапіска выяўлена ў Беларускім дзяржаўным музеі-архіве літаратуры і мастацтва.

 

З Еўропы – з новым званнем

За паспяховае выступленне на чэмпіянаце кантыненту па лёгкай атлетыцы лунінчаніну Эдуарду Міхану прысвоена званне “майстар спорту міжнароднага класа”.

 

100 гадоў… у шчасці і радасці жыць!

Векавы юбілей храма ў гонар Перамянення Гасподняга ўрачыста адзначылі ў Язвінках.

 

“Каралеўскія забавы”

На фальклорным фэсце ў Любліне (Польшча) нашу краіну прадстаўляў аўтэнтычны гурт народнага аматарскага аб’яднання “Світанак” Дзятлавіцкага ЦСДК.

 

“За садружнасць у імя выратавання”

Такім медалём РФ узнагароджаны кожны з лунінецкіх выратавальнікаў, хто дапамагаў расіянам у ліквідацыі пажараў.

 

Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу паявіўся ў Мікашэвічах

Настаўнікі Вольга Рыгораўна і Вячаслаў Дзмітрыевіч Мануйленкі ўзялі на выхаванне шасцёра разнаўзроставых дзетак. Вялікая сям’я атырмала ў падарунак асабняк.

 

Спорт – гэта жыццё

Адкрыты турысцкі водны марафон “Палессе-2010” сабраў 10 каманд з усёй Беларусі. Маршрут, працягласцю 100 кіламетраў, пачаўся на лунінецкім участку Прыпяці і праз Мікашэвічы завяршыўся ў Тураве.

 

Будзеш развівацца – будзеш жыць

На базе райспажыўтаварыства адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада будаўнічых і тэхнічных службаў Белкаапсаюза.

 

“Кліч Палесся”

У Нацыянальным парку “Прыпяцкі” адбыўся Першы міжнародны этнаграфічны фестываль.

 

Доўгага веку і надалей!

Раённыя ўлады павіншавалі са стогадовым юбілеем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ігната Данілавіча Зіновіка з в. Дзятлавічы.

 

Да перамогі прывёў “лунінецкі метад”

Другі раз Лунінеччына прымала рэспубліканскі конкурс “Лепшы па прафесіі! сярод прадаўцоў сістэмы Белкаапсаюза.

 

Асетр вяртаецца ў Прыпяць

На беразе ракі з удзелам кіраўнікоў Праграмы развіцця ААН і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адбылася міжнародная акцыя па зарыбленню Прыпяці сцерляддзю.

 

“Беларусь – гэта мы”

У рамках аднайменнай акцыі ў ГДК адбыўся канцэрт з удзелам фіналістаў праекта “Новыя галасы Беларусі”.

 

Сертыфікат адкрыў дзверы ў Еўропу

Электрарухавікі, якія выпускаюцца ААТ “Палессеэлектрамаш”, прайшлі тэставыя выпрабаванні на адпаведнасць міжнародным патрабаванням якасці.

 

Новы напрамак дзейнасці кааператараў

У Лунінцы адкрылася новая станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў.

 

Упэўнены курс – на стратэгію абнаўлення

У рабоце IV Усебеларускага народнага сходу прыняла ўдзел дэлегацыя Лунінеччыны.

 

На всю Европу нынче знаменит свой юбилей отпраздновал “Гранит”!

Прадпрыемства адзначыла 35-годдзе стварэння – 29 снежня 1975 года была здадзена першая чарга камбіната нярудных матэрыялаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть