“БЕЛАРУСЬ – ГЭТА МЫ”

У межах аднайменай акцыі  ў Лунінцы адбыўся канцэрт з ўдзелам фіналістаў праекта “Новыя галасы Беларусі”, які арганізавала Брэсцкая дзяржаўная філармонія. 
У зале было многалюдна.

Найбольш уразілі гледачоў цудоўныя галасы, прыгожыя касцюмы і яркая падтанцоўка.
Было выканана шмат хітоў, як айчынных, так і замежных. Цёпла сустракалі лунінчане “Belle”,”Hit the road Jak” і не менш знакамітыя “Калинку”, “Моряка”, “Лебединую верность”, “Моя Белая Русь”. У захапленні былі сядзеўшыя ў зале ад выступлення групы “3+2”, у якую ўваходзяць салісты прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна: Алёна і Нінель Карповічы, Юлія Шышко, Арцём Міхаленка, Егіазар Фарашан. Яны прадстаўлялі Беларусь на Еўрабачанні ў Нарвегіі.
Падзякай артыстам за цудоўны падарунак сталі гарачыя апладысменты ўдзячных слухачоў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть