ЧАЛАВЕК ЯК ЧАСТКА ПРЫРОДЫ

стаў прадметам даследавання чатырох з 11-ці прац, якія былі прадстаўлены на V раённай навукова-даследчай канферэнцыі ў секцыі прыродазнаўчых дысцыплін па трох прадметах. Метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Галіна Пятроўна Адзішчава паведаміла:
– Па геаграфіі перамога прысуджана працы “Совы Палесся”, якую выканаў 11-класнік Любанскай СШ Раман НЕФІДОВІЧ. Юнак, дарэчы, падрыхтаваў яшчэ адно даследаванне – “Куды ўпадае рэчка Льва”. Цікавасць вучня да спасціжэння таямніц прыроды падтрымліваюць яго родныя – настаўнікі. Навуковым кіраўніком быў бацька Анатоль Сцяпанавіч, а ў рабоце секцыі краязнаўства на канферэнцыі прымаў удзел дзядуля – аматар літаратурнага слова Сцяпан Паўлавіч НЕФІДОВІЧ (на здымку з унукам). 
Дзве працы 9-класнікаў ліцэя, выкананыя пад кіраўніцтвам настаўніцы Таццяны Васільеўны Казловай, ужо адзначаны на рэспубліканскім узроўні, таму прызнаны пераможцамі па-за конкурсам. “Распрацоўку і прымяненне экспрэс-метадаў вызначэння агульнага ўтрымання кіслот у прыродных крыніцах” прааналізаваў Уладзіслаў ГАПКО, а «Выдзяленне, аналіз і перспектывы прымянення метабалітаў некаторых лішайнікаў” – Міхаіл БАРАВЫ (на здымку юнакі на заднім плане). Першае месца па хіміі заняло “Даследаванне глебаў г. Мікашэвічы” 10-класніцы СШ №1 горада гранітаздабытчыкаў Таццяны КУПРЫЯНОВІЧ (справа разам з педагогам Аленай Аляксандраўнай АЛЯСЮК). 
Парадавалі разумнічкі і ў біялогіі. Першае месца заняла праца “Вывучэнне паказчыкаў здароўя чалавека” 11-класніцы СШ №1 г. Лунінца Наталлі НАВАСЁЛАВАЙ (яе навуковы кіраўнік – настаўніца Людміла Мікалаеўна Кацуба). Другое месца прысуджана тром працам. Даследаванне “Распаўсюджанне, колькасць і асаблівасці біялогіі белага бусла на тэрыторыі Сінкевіцкага сельсавета” правялі 11-класнікі мясцовай школы Софія Басавец і Андрэй Шкут (педагог Алена Васільеўна Богдан). Яшчэ дзве “сярэбраныя” працы выканалі гімназісты. “Залежнасць працаздольнасці вучняў ад храналагічнага тыпу асобы” даследавала 10-класніца Марыя Клімовіч з дапамогай выкладчыцы Наталлі Федараўны Корбут. Самы юны ў секцыі – 5-класнік Артур Хвясюк – пад кіраўніцтвам настаўніцы Таццяны Уладзіміраўны Буневіч прааналізаваў “Уплыў загартоўвання на здароўе дзяцей”. Падзячным лістом адзначана даследаванне “Узаемасувязь групы крыві і характару чалавека”, якое выканаў 9-класнік СШ №3 г. Лунінца Аляксей Койка (педагог Святлана Пятроўна Яцушкевіч). 
Таццяна ВАСІЛЬЕВА. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть