“ЧЫРВОНЫ ПЕВЕНЬ” БУШУЕ Ў ЛУНІНЕ

На тэрыторыі Лунінскага сельсавета летась было зарэгістравана  14 пажараў, у якіх 2 чалавекі загінулі. Трывожнай застаецца сітуацыя і сёлета.
Раніцай у панядзелак, 29 кастрычніка, на пульт выратавальнікаў паступіў сігнал з Лобчы. Гэта – шосты выпадак узгарання на тэрыторыі сельсавета з пачатку года.  Да месца пажару аператыўна былі накіраваны вогнеборцы не толькі з Лунінецкага РАНС, але і з Парахонска Пінскага раёна. Не засталіся ўбаку і суседзі: да прыезду пажарных у барацьбу з агнём уступіў Аляксандр Якавец.
Пасля таго, як змаглі ўвайсці ў дом, на лаўцы ў кухні ўбачылі труп 27-гадовага гаспадара дома. Зараз следчыя органы ўстанаўліваюць прычыну трагедыі.
ПАЖАРНАЕ БЕСКУЛЬТУР’Е
Падчас выбарчай кампаніі праведзены пазапланавыя праверкі дамоў культуры і клубаў аддзела культуры. Большая частка іх не адпавядае патрабаванням супрацьпажарных нормаў і правіл.
Напрыклад, 12 дамоў культуры і клубаў не абсталяваны сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, драўляныя гарышчы шасці – не апрацаваны спецыяльным абаронным саставам. У чатырох установах адсутнічаюць маланкаадвод, у двух – знаходзяцца ў няспраўным стане. Ёсць праблемы з пажарнымі кранамі, вогнетушыцелямі і планамі эвакуацыі.
Парушэнні “адзначаны” штрафамі.
Вячаслаў КАВАЛЕВІЧ, старшы інжынер РАНС.
“ЭКЗАМЕН” ВЫТРЫМАЛІ НЕ ЎСЕ
Толькі на 27 працэнтах правераных аб’ектаў на Лунінеччыне не выяўлена парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі.
З пачатку года праверкі праведзены на 202 аб’ектах рознай формы ўласнасці. Выяўлена 751 парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Найбольш распаўсюджаныя – адсутнасць праверак праводкі на супраціў-ленне ізаляцыі, няспраўнасць маланкаправодаў і сістэмы пажарнай абароны. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 140 асоб на пасадзе і 343 грамадзяніны.
Ёсць і станоўчы факт. На шэрагу аб’ектаў вядзецца пастаянная мэтанакіраваная работа па захаванню мер бяспекі. Сярод іх – станцыя Лунінец, мотабольны клуб “Лунінец”, ПМК-7, аддзел унутраных спраў, РЦГіЭ, аддзел аховы, ДРСУ-101, шэраг школ і дзіцячых садкоў, прыватныя гандлёвыя прадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі.
Мікалай КАВАЛЕВІЧ, начальнік РАНС.
У «КВАДРАЦЕ» – УСЁ Ў ПАРАДКУ, У “КРУЗЕ” – НЕ
Праведзены планавыя праверкі выканання патрабаванняў заканадаўства ў чатырох жыллёва-будаўнічых кааператывах.
У доме №5 па вуліцы Будаўнікоў у Мікашэвічах (ЖБК “Круг”) выкарыстоўваліся засцерагальнікі саматужнай вытворчасці, электрычныя лямпы не заключаны ў плафоны, няма схем планіроўкі паверхаў, гарышчаў і падвалаў. Перапланіроўку лесвічных клетак выканалі жыльцы ЖБК “Мала-дзёжны-98”, устанавіўшы перагародкі. Яны ж заклалі цэглай аконныя праёмы ў прыямках. Старшыні кааператываў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Як станоўчы прыклад – ЖБК “Квадрат” і “Спецжалезабетон”, дзе парушэнняў не выяўлена.
КАМНІ НЕ ГАРАЦЬ?
Правілы бяспекі пры правядзенні агнявых работ парушылі работнікі мікашэвіцкага ўчастка ААТ “Спецрамонт”. З-за гэтага на пятай лініі РУВП “Граніт” загарэлася тэхналагічнае абсталяванне. Урон склаў амаль 50 мільёнаў рублёў.
Трэба адзначыць, што спецыялісты навучаліся мерам пажарнай бяспекі, ведалі ўсе патрабаванні, аднак дапусцілі халатнасць, якая прывяла да надзвычайнай сітуацыі. Адсутнічаў кантроль за правядзеннем работ з боку начальніка і майстра ўчастка.
Падрыхтавана прадстаўленне аб ухіленні парушэнняў.
Ігар ГЕРМАН, інспектар РАНС.

“ВЯЛІКІЯ” ПРАБЛЕМЫ
Захаванне супрацьпажарнага рэжыму не забяспечана ў гаражным кааператыве “Вялікі”.
Па выніках праверак выявілі печы-“буржуйкі”, абсталяваныя рамонтныя майстэрні і камеры фарбавання. Вадзіцелі захоўваюць побач з аўтамабілямі гаручыя матэрыялы і газавыя балоны.
Гэта не прыдзіркі з боку супрацоўнікаў МНС, улічваючы да якой бяды такія “дробязі” могуць прывесці. Старшыня кааператыва і 6 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Праверка праведзена і ў гаражным кааператыве “Дружны” ў Мікашэвічах. Тут парушэнняў не зафіксавана.
Эдуард САНЮКОВІЧ, намеснік начальніка РАНС.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть