ДАПЛАТА ДА МІНІМУМУ

Мінімальная заработная плата прымяняецца як дзяржаўны сацыяльны стандарт у сферы аплаты працы за работу ў нармальных умовах пры выкананні вызначанай нормы працы. Гэта датычыць арганізацый любых прававых формаў, у тым ліку грамадскіх аб’яднанняў, таварыстваў уласнікаў і садавоцкіх, кааператываў гаражных і іншых спажывецкіх.

З 1 студзеня гг. “мінімалка” была ўстаноўлена ў памеры 460 тысяч рублёў, гадзінная – 2710 рублёў. З улікам індэксацыі гэты лічбы склалі адпаведна: у красавіку – 491.920 і 2900, у маі – 541.350 і 3190, у чэрвені – 577.740 і 3400, у ліпені – 611.730 і 3600, у жніўні – 687.370 і 4050, у верасні – 778.500 і 4590. Памер “мінімалкі” з’яўляецца абавязковым для прымянення ўсімі наймальнікамі для аплаты працы работнікаў, з якімі заключаны адпаведныя працоўныя дагаворы (кантракты), і не прымяняецца ў адносінах асоб па іншых дагаворах (падраду). Налічаная работніку заработная плата за работу ў нармальных умовах, адпрацаваўшаму норму працягласці рабочага часу і выканаўшаму вызначаную яму норму працы, не можа быць ніжэйшай за адпаведны памер “мінімалкі”.

Месячная мінімальная заработная плата прымяняецца ў адносінах работнікаў, аплата працы якіх ажыццяўляецца на падставе месячных тарыфных ставак (акладаў). Гадзінная мінімальная заработная плата датычыць работнікаў, аплата працы якіх робіцца на падставе гадзіннай тарыфнай сеткі (акладу), а таксама працуючых у рэжыме няпоўнага рабочага часу, па сумяшчальніцтву ці не адпрацаваўшых па паважлівых прычынах (хвароба, водпуск, выкананне дзяржаўных, грамадскіх, воінскіх абавязкаў і г.д.) устаноўленую наймальнікам норму працягласці рабочага часу.

У тым выпадку, калі налічаны заробак работніка акажацца ніжэйшым за “мінімалку”, наймальнік абавязаны зрабіць даплату да яе ўзроўню і ажыццяўляць гэта штомесяц. Сумяшчальнікам (як унешнім, так і ўнутраным) ажыццяўляецца даплата да памеру “мінімалкі” асобна па кожнаму працоўнаму дагавору.

Даплата не робіцца, калі ў разліковым перыядзе работнік не выканаў ўстаноўленыя наймальнікам месячныя ці гадзінныя нормы працы, у тым ліку без паважлівых прычын не адпрацаваў ўстаноўленую норму рабочага часу (прагул, брак па віне работніка і г.д.).

Вызначэнне сумы даплаты ажыццяўляецца згодна з Пісьмом Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 14.05.2011 г. №03-03-14/2251п. У складзе налічанай работніку заработнай платы, прымяняемай для вызначэння памеру даплаты да “мінімалкі”,

улічваюцца: заработная плата за выкананую работу і адпрацаваны час (па здельных расцэнках, налічаная работнікам у працэнтах ад выручкі ад продажу прадукцыі, сумы індэксацыі ў сувязі з інфляцыяй, кошт прадукцыі, выдаваемай у парадку натуральнай аплаты і інш.); выплаты стумулюючага характару (надбаўкі да тарыфных ставак і акладаў па пасадзе за прафесійнае майстэрства, класнасць, высокія дасягненні ў працы, складанасць і напружанасць работы, працягласць няспыннай работы, прэміі і ўзнагароджванні па выніках работы за год і інш.);

не ўлічваюцца: даплаты за сумяшчэнне прафесій (пасад), пашырэнне зоны абслугоўвання (павелічэнне аб’ёму выконваемых работ), выкананне абавязкаў работніка, які часова адсутнічае; заработная плата, налічаная пры невыкананні нормаў выпрацоўкі, браку і прастоі не па віне работніка; за работу ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка; выплаты, не звязаныя з аплатай працы работнікаў за выкананую работу (матэрыяльная дапамога, узнагароджанне, дапамога, кошт падарункаў, штомесячныя даплаты да заработнай платы маладым спецыялістам і інш.), прадугледжаныя заканадаўствам, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі; выплаты кампенсуючага характару, уключаючы звязаныя з рэжымам работы і ўмовамі працы (даплаты за работу ў начны час, асабліва цяжкіх умовах, звышурочны час, выхадныя дні, святы, нявыкарыстаны водпуск, харчаванне і інш.); аплата за неадпрацаваны час, на працягу якога заканадаўствам ці лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі прадугледжана захаванне сярэдняга заробку (час працоўных і сацыяльных водпускаў, вольных ад работы дзён і іншае); усе выплаты і расходы, не адлюстроўваемыя ў складзе фонду заработнай платы пры запаўненні формаў дзяржаўных статыстычных назіранняў і паказчыкаў па працы (выхадная дапамога, выплочваемая ў выпадку спынення працоўнага дагавору, камандзіровачныя расходы, кошт спецвопраткі, малака і інш.).

Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть