ДАРОГА НА “АЛІМП”

Вельмі важна, каб кожны чалавек, незалежна ад узросту і роду заняткаў, меў магчымасць займацца любімым відам спорту ў камфортнай абстаноўцы і ў любы перыяд года. Прыхільнікаў фігурнага катання і хакея запрашае ДЮСШ па зімовых відах спорту “Алімп-2011”.
Уведзеная ў эксплуатацыю летась, лядовая арэна стала адным з любімых месцаў адпачынку лунінчан, якія аддаюць перавагу здароваму ладу жыцця і далучаюць да яго дзяцей. Пакуль аб высокіх дасягненнях тут размова не ідзе, але пад кіраўніцтвам квалі-фікаваных трэнераў-выкладчыкаў, пачынаючы з 5 год, хлопчыкі і дзяўчынкі сістэматычна займаюцца спортам, паляпшаюць фізічнае развіццё, умацоўваюць здароўе.
– Сёлета ў аддзяленні хакея працуе 7 секцый, фігурнага катання – 9, – расказвае дырэктар Яўген Марозаў. – Прыемна, што да нас прыйшлі маладыя спецыя-лісты, якія стараюцца зацікавіць зімовымі відамі спорту большую колькасць дзяцей. Зараз вядзецца набор у групы пачатковай падрыхтоўкі 2004-2005 гадоў нараджэння. На базе лядовай арэны створаны аматарскі хакейны клуб “Лунінец”, які з гэтага года пачне выступленне ў заходняй лізе Брэсцкай вобласці. Разам з камандамі Брэстчыны выказалі жаданне выступаць мінчане і хакеісты са Слоніма – усяго 9 хакейных клубаў. Папулярызацыі гэтага віду спорту спрыяюць спаборніцтвы розных узроўняў. Так, сёлета лунінчане сталі сведкамі міжнароднага турніру сярод дзіцячых каманд з Расіі, Украіны і Беларусі. Захапляльна праходзілі турніры: калядны і з удзелам кіраўніцтва ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.
Лядовую арэну наведваюць не толькі тыя, хто любіць катацца на каньках, але і тыя, хто аддае перавагу сілавым відам спорту. У трэнажорнай зале заняткі вядзе майстар спорту Анатоль Маркавічэнка. Пад яго кіраў-ніцтвам сёлета 4 чалавекі выканалі нарматыў першага разраду, яшчэ такая ж колькасць спартсменаў удастоена звання “Кандыдат у майстры спорту” па паўэрліфцінгу.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть