“ДОМ БЕЗ АДЗІНОЦТВА”

У аддзяленні кругласутачнага знаходжання пажылых людзей і
інвалідаў, а таксама бальніцы сястрынскага догляду знайшлі дах над галавой 45
чалавек. Асноўная колькасць насельнікаў – людзі адзінокія, і толькі некаторыя з
іх, здаецца, яшчэ ўчора мелі свае сем’і, гадавалі дзяцей, прыглядвалі за
ўнукамі. Па тых ці іншых прычынах на старасць ўсе яны аказаліся пад апекай
дзяржавы. Зрабіць іх жыццё больш поўным і разнастайным дапамагаюць грамадскія
арганізацыі.


Вось і нядаўна адбылася цудоўная падзея – выступленне ў
названых установах ветэранскага хору “Спадчына”, арганізаванага раённым саветам
ветэранаў і арганізацыяй ГА “Белая Русь” у рамках акцыі “Дзень без адзіноцтва”.

Паколькі мерапрыемства праходзіла на Вадохрышча, то
арганізатары паклапаціліся і пра святую ваду, і пра салодкі пачастунак, і пра
канцэрт…


Нямногія з прысутных аддзялення кругласутачнага
знаходжання здолелі стрымаць слёзы, што міжволі ліліся па старэчых маршчыністых
тварах. Прычым, плакалі не толькі выпрабаваныя жыццём людзі, але і персанал,
што дазволіла адчуць, – жыве тут адна вялікая сям’я… Гэта пацвердзіла і Ядвіга
Кацуба:

“Праз газету хачу выказаць удзячнасць калектыву прытулка.
Тут працуюць вельмі міласэрныя, спагадлівыя і шчырыя людзі, гатовыя па любому
выкліку прыйсці да нас. Дзякуй ім за цярплівасць і добрыя сэрцы”…


 

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть