ДРУГАЯ НІЧЫЯ ЗАПАР

Міні-футбол

Балельшчыкі чакалі большага ад дамашняй гульні “Граніта” з навічком вышэйшай лігі “Рудакова” (Віцебская вобласць).
Першыя чатыры хвіліны гаспадары ўпэўнена дыктавалі свае ўмовы і забілі два мячы. Вызначыліся Аляксандр Самусевіч і Віталь Халімончык. Але госці асвоіліся і перайшлі ў контрнаступленне. Яны хутка зраўнялі лік. Між тым, да перапынку мікашэвіцкія футба-лісты здолелі забіць трэці мяч у вароты “Рудакова”. Зрабіў гэта Генадзь Ярмоліч. Другі тайм складваўся няпроста. Абедзве каманды паказвалі нядрэнную гульню. Дэбютанты праявілі зайздросную вытрымку і настойлівасць і на 32-ой хвіліне нават выйшлі наперад. Аднак іх лідарства цягнулася ўсяго 4 хвіліны. Гуляючы трэнер Аляксей Шаўчэнка зраўняў лік – 5:5, які і захаваўся да фінальнай сірэны.
У сераду “Базар” у Мінску гуляў з “МАПІДам” і прайграў з лікам 3:9.
У чацвёртым туры 29 верасня “Базар” згуляе      на выездзе з “Барысавам-900”, а 3 кастрычніка “Граніт” у Мінску сустрэнецца з “Дарожнікам”.
Футбол
ВЫРВАЛІ ТРЫ АЧКІ
Інтрыга ў матчы чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе паміж “Гранітам” і “Ведрыч-97” захоўвалася да апошняй хвіліны матча.
Першая палова сустрэчы праходзіла ў роўнай барацьбе. Добрыя шанцы адкрыць лік у гульні мелі абодва сапернікі, аднак мяч доўга не ішоў у вароты. І толькі на 71-ай хвіліне вызначыўся прадстаўнік рэчыцкай каманды Яўген Барсукоў. На выпраўленне сітуацыі ў “гранітаўцаў” заставалася 19 хвілін, і яны скарысталіся гэтым. Спачатку Дзмітрый Ігнаценка зраўняў лік, а Юрый Каралюк паставіў пераможную кропку на апошняй хвіліне матча. 2:1 – складаная перамога “Граніта”.
30 верасня “Граніт” згуляе на выездзе з “Бярозай-2010”.
Мотабол
КУБАК ПРОЙДЗЕ Ў ПІНСКУ,
аднак гэта не азначае, што ён там застанецца.
У пятніцу, 28 верасня, у 17.00 адбудзецца матч паміж “Аўтамабілістам” і “Зарой”. У суботу, 29 верасня, у 15.00 з “Зарой” сустрэнецца “Лунінец”, а ў нядзелю, 30 верасня, у 15.00 – матч “Лунінца” з “Аўтамабілістам”. Пасля праведзеных гульняў бу-дзе вызначаны ўладальнік Кубка.
БРОНЗАВАЯ «РАКЕТА»
Фінальныя гульні першынства Беларусі па мотаболе сярод юніёраў прайшлі ў выхадныя на мотадроме ў Пінску. Удзел у іх прымала і лунінецкая “Ракета”.
На матчы з пінскім “Юнацтвам-2” падвяла тэхніка – на полі засталося толькі два матацыклы, але юнакі трымаліся да апошняй хвіліны. Крыўдны вынік – 3:1. У матчы са слуцкай камандай нашы землякі перамаглі з лікам 3:0, з мінчанамі – 3:2.
Вынікі першынства падводзіліся па колькасці набраных ачкоў, таму “ракетаўцам” дасталася толькі брозна. На першым месцы – сталічны “Юніёр”, на другім – пінскае “Юнацтва-2”.
Трэнер Аляксандр Верамейчык выказвае падзяку начальніку мотабольнай каманды “Лунінец” Аляксандру Бабічу і начальніку аўташколы ДТСААФ Пятру Рудовічу за разуменне і падтрымку юнакоў.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть