ДЗЯКУЮЧЫ ІМ, ЖЫВЁМ

Напярэдадні Дня Незалежнасці старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Казадаева, першы сакратар райкама БРСМ Сяргей Молчан разам з галоўным спецыялістам па ідэалагічнай рабоце СВК “Новае Палессе” Кацярынай Ермалёнак, эканамістам Аленай Арашкевіч, старшынёй прафкама Аленай Шэўчык наведалі на дамах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і выказалі ім сваю ўдзячнасць. 
Маршрут прайшоў праз вёскі Любань, Лахаўка, Барсукова і хутар Смалярня. Ветэранам уручылі падарункі. Пажылыя людзі дзякавалі за ўвагу, за тое, што не забываюць аб іх. 
Так, Мікалай Іванавіч Аноцка з Барсукова, які ў кастрычніку адзначыць 95-годдзе, узгадаў сваю маладосць, вайну, баявыя раненні… Уладзімір Канстанцінавіч Янцэвіч з-за вайны ў 16-гадовым узросце застаўся без нагі. А вось Аляксея Андрэевіча ШЭЎЧЫКА засталі ў дарозе. Ветэран не прывык сядзець дома. Заходзячы да Фёдара Фаміча Гера-сімовіча, прыемна адзначылі, як добра дагледжаны гаспадаром падворак. Наведалі таксама Фёдара Дарафеевіча Жыгарэвіча, Міхаіла Лявонцьевіча Боўбеля і Адама Дзям’янавіча Адамовіча. Паважаны ўзрост ва ўсіх мужчын (усе перасягнулі 80-гадовы рубеж). Нехта яшчэ больш-менш рухавы, а камусьці здароўя ўжо не хапае нават выйсці з хаты. Гэты дзень застанецца добрым успамінам як для ветэранаў, так і для арганізатараў. 
За старанную работу па ажыццяўленню гэтай высакароднай справы Люд-міла Іванаўна выказала ўдзячнасць праўленню СВК “Новае Палессе” і ўсім актывістам “Белай Русі” за дабрачыннасць.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть