ДЗЯРЖАЎНЫЯ ПРАГРАМЫ – ДЛЯ ПАЛЯПШЭННЯ ЖЫЦЦЯ ЛЮДЗЕЙ

Максім Андрэевіч СУМАР, старшыня праўлення раённага спажывецкага таварыства:
– Гандаль недарма называюць індыкатарам узроўню жыцця людзей і іх настрою. За апошнюю пяцігодку мы здолелі істотна прыбавіць ў павышэнні культуры і якасці гандлёвага абслугоўвання насельніцтва. У многім – дзякуючы рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджання і развіцця вёскі. З 4,5 мільярда рублёў асвоеных сродкаў больш як 3 мільярды накіраваны на ўладкаванне магазінаў і аб’ектаў грамадскага харчавання ў вёсках. Толькі за адзін сёлетні год гожы выгляд набылі вясковыя крамы ў Бродніцы і Бастыні, завяршаюцца работы па рэканструкцыі магазіна ў Краснай Волі. Акрамя гэтага, бягучы рамонт выкананы яшчэ ў 5 гандлёвых кропках. З самага пачатку выбралі правільны, хоць і больш клопатны накірунак: не толькі рабіць дыхтоўным знешні выгляд, але і кардынальна абнаўляць начынне рэканструіруемых магазінаў. Усе яны ў аграгарадках пераведзены на прынцып самаабслугоўвання, маюць еўрапейскі выгляд, адрозніваюцца сучасным абсталяваннем, на якім стараемся не эканоміць. Адпаведны і выбар тавараў. Дастаткова сказаць, што зараз наш сярэднемесячны абарот дасягае 12 мільярдаў рублёў.
Нямала зроблена і па Праграме развіцця малых і сярэдніх гарадоў. Для паляпшэня гандлёвага абслугоўвання насельніцтва Лунінца адрамантаваны многія магазіны, а ў Заводскім мікрараёне паявіўся сучасны ўніверсам “Заходні”. У пэўным сэнсе ён – узор гандлёвых аб’ектаў не толькі ў вобласці, але і ў сістэме “Белкаапсаюза” ў цэлым, што было адзначана ў ходзе рэспубліканскіх нарад і семінараў, якія сёлета праводзіліся на базе нашага райспажыўтаварыства. Акрамя гэтага, да канца года мяркуем завяршыць рэканструкцыю былой базы сельгасхіміі, дзе размесціцца сучасная станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў з наборам усіх неабходных паслуг. Распачата рэканструкцыя рынка, які страціць прыкметы старога “базару” і набудзе ўпаўне цывілізаваны выгляд.
Працягваецца мадэрнізацыя цэха па вытворчасці мясных і каўбасных вырабаў НВК “Палессе”. Не сакрэт, што пакуль іх якасць пакідае жадаць лепшага. Але зусім нядаўна набылі аўтаматызаваную тэрмакамеру. Каштуе яна больш як 200 мільёнаў рублёў, аднак гэтыя затраты вартыя чакаемай аддачы. Новае абсталяванне дазволіць вывесці вытворчасць цэха на сучасны еўрапейскі ўзровень. Так што, у недалёкім будучым лунінецкая каўбаса будзе адпавядаць і нават пераўзыходзіць па смакавых якасцях вядомыя брэнды. Сёлета ж плануем завяршыць рэканструкцыю “Універмага”, дзе будуць створаны абсалютна новыя ўмовы для развіцця гандлёвага абслугоўвання жыхароў Лунінеччыны.
Распачалі ўзвядзенне новага магазіна ў Мікашэвічах. Размесціцца ён у цэнтры старога горада. Да канца года пабудуем модуль, а ўвод новай гандлёвай кропкі запланаваны на 2011 год. Пасля гэтага мяркуем у маладым горадзе пабудаваць яшчэ адзін новы магазін. Будзе працягвацца рэканструкцыя іншых гандлёвых кропак райспажыўтаварыства. Пры гэтым мэтанакіравана прытрымліваемся прынцыпа, што новае павінна быць не толькі зручным для людзей, але і эканамічным у плане энергазберажэння. З гэтай мэтай 6 гандлёвых аб’ектаў перавялі на прыродны газ.
Усе пераўтаварэнні – клопат Прэзідэнта і ўрада аб людзях. Яскравае пацверджанне – сёлетняя нарыхтоўчая кампанія. Кіраўнік дзяржавы заклікаў дапамагчы вяскоўцам рэалізаваць вырашчаны на прыватных участках ураджай, даць людзям магчымасць зарабіць. Мы актыўна вялі закуп клубніц, яблык, іншых пладоў і ягад. Толькі за яблыкі вылацілі насельніцтву больш як 620 мільёнаў рублёў. Зараз вядзем закуп бульбы. Выплачаная за яе людзям сума набліжаецца да 1 мільярда рублёў. Лунінецкая бульба карыстаецца вялікім попытам у Расіі, Украіне, Башкартастане і Казахстане. Назапашваем таксама моркву, буракі, капусту, іншую агародніну з тым, каб была магчымасць забяспечыць лунінчан сваёй, мясцовай якаснай прадукцыя палёў.
Нельга не заўважыць, што людзі з удзячнасцю ўспрымаюць усе станоўчыя пераўтварэнні, якія адбываюцца ў краіне ў цэлым і на Лунінеччыне, у прыватнасці. Яны разумеюць, што ніякія самыя гожыя словы не заменяць сапраўдных добрых спраў, накіраваных на паляпшэнне умоў жыцця і працы людзей, забеспячэнні іх спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть