Фестываль праваслаўнай культуры “КЛАДЗЕЗЬ”

праводзіцца з 10 па 17 красавіка на цэнтральнай плошчы Лунінца і па ўсім раёне

Хрэсны ход ад Свята-Крыжаўзвіжанскага храма да цэнтра горада пачне ўрачыстасць 10 красавіка ў 11.50 і завершыць – 17 красавіка (час удакладняецца). У гэтыя дні на цэнтральнай плошчы адбудуцца нядзельныя малебны на цырымоніях афіцыйнага адкрыцця і закрыцця фестывалю.

На цэнтральнай плошчы размесціцца выстава-кірмаш. У вас будзе магчымасць задаць свае пытанні свяшчэнніку, заказаць манастырскія трэбы, памаліцца перад цудадзейнымі іконамі, дакрануцца да святыняў, купіць свечкі, іконы, духоўныя кнігі і фільмы, вырабы народных майстроў. Традыцыйна можна будзе купіць манастырскі хлеб, выпечаны па старажытных і сучасных рэцэптах, асвячаныя манастырскія мёд, травы і бальзамы, гаючыя прадукты пчалярства.

У рамках фестывалю ў працоўных калектывах, установах адукацыі, аховы здароўя, культуры, сацыяльнай абароны выступяць свяшчэнаслужыцелі, псіхолагі, навукоўцы, пісьменнікі, артысты з паказам фрагментаў мастацкіх, дакументальных, а таксама відэафільмаў у праектах:

“Агульная справа” – праўда аб алкагольнай залежнасці;

“Дзеці і бацькі ў сучасным свеце” – як засцерагчы дзіця ад гульнявой (камп’ютарнай) залежнасці (акрамя іншых, 14 красавіка, у чацвер, у 17.30 сустрэча пройдзе ў ГДК);

“У сэрцы маім” – сумесна са школай-інтэрнатам для дзяцей з парушэннямі слыха і мовы г. Пінска і таварыства інвалідаў з канцэртнай праграмай; “

Ты не адзін” – гутаркі псіхолага з цяжкавыхоўваемымі падлеткамі;

“Не пакіну вас сіротамі” – гутаркі;

“У ладзе з сабой” – аднадзённы навучаючы семінар; “

Моладзь – час выбару” – тэматычны агляд кніг, праваслаўнай прэсы, аўдыа- і відэадыскаў, гутаркі з прадстаўнікамі маладзёжнага актыву “Лідар”;

“Старасць у радасць” – гутаркі;

“Медыцына і праваслаўе” – духоўна-маральныя аспекты медыцынскай этыкі;

“Сцяжынкі да святыняў роднага краю” – выступленне Наталлі Шчэрбаковай, кандыдата культуралогіі, дацэнта БДПУ імя М. Танка;

“Музыка – выхаванне душы” – духоўна-эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі сродкамі духоўнай, класічнай і народнай музыкі з канцэртнай праграмай “Ахоўвай сваё сэрца” мужчынскага вакальнага ансамбля “Арнамент”: 16 красавіка, у суботу, у Лунінецкім ГДК – у 14.00; у Мікашэвіцкім ПК “Граніт” – у 18.00.

На выставачнай экспазіцыі, што размесціцца на цэнтральнай плошчы, штодня будуць ажыццяўляцца праекты:

малебен аб здароўі каля іконы святога дзіцяці Гаврыіла Беластоцкага – з 11 па 16 красавіка ўключна ў 13.00;

“Пабудуем храм разам” – сбор сродкаў на ўзвядзенне цэркваў у нашым раёне;

“Разам дзеля жыцця” – ананімная і бясплатная кансультацыя прафесійнага псіхолага (у тым ліку па прававых, сацыяльных і псіхалагічных пытаннях ў галіне ВІЧ-інфекцыі) з 12.00 да 19.00;

“Беларуская хатка” – экспазіцыя для наведвання дарослых и дзяцей з расказам экскурсавода аб спрадвечным ладзе жыцця беларускай сям’і, хрысціянскіх сямейных каштоўнасцях і выхаванні дзяцей;

фотавыставы “Жыццё манастыра” (на прыкладзе Свята-Елісавецінскага манастыра ў г. Мінску) і “Храмы і манастыры Беларусі”; выставы “Фарбы свету” (з фондаў XIV Міжнароднай выставы дзіцячага малюнка Канагава Біенале ў Японіі) і вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці інвалідаў;

“Дзіцячая пляцоўка” – конкурсы дзіцячага малюнка, рухомыя гульні і конкурсы для малышоў.

У Лунінецкім ГДК будуць паказвацца прадстаўленні лялечнага тэатра “Батлейка” – з 10 па 16 красавіка ўключна з 10.00 да 18.00.

У краязнаўчым музеі будзе дзейнічаць выстава “Слово Божие и лики небесные” – працы сучасных іканапісцаў і старажытных кніг.

У бібліятэках будзе ажыццяўляцца праект “Добрыя кнігі”: цэнтральнай – гутаркі “Выхаванне праз кнігу” з аглядам праваслаўнай літаратуры і прэзентацыяй асветніцкага часопіса “Вінаград”; дзіцячай – сустрэчы з дзіцячай пісьменніцай Таццянай Дашкевіч, прэзентацыя кнігі “Вайна вачамі дзяцей”, літаратурна-музычная кампазіцыя.

У кінатэатры “Кастрычнік” будуць дэманстравацца мастацкія і дакументальныя фільмы ў рамках праекта “Добрае кіно”:

10 красавіка, нядзеля, у 13.00 – “Прытчы”;

11 красавіка, панядзелак, у 15.00 – “Дзяўчынка”;

12 красавіка, аўторак, у 18.00 – “Верую”,

13 красавіка, серада, у 15.00 – “Хлопчыкі”;

14 красавіка, чацвер, у 15.00 – “Паліяна”;

15 красавіка, пятніца, у 15.00 – “Лямпа не гасне”;

16 красавіка, субота, у 15.00 – “Інакіня”.

НА ЎСЕ МЕРАПРЫЕМСТВЫ ЎВАХОД ВОЛЬНЫ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть