ГАЛАСУЕМ «ЗА БЕЛАРУСЬ!»

У рамках адзінага дня інфармавання памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Уладзімір Пузырэўскі сустрэўся з жыхарамі вёскі Лобча.

Сваё выступленне пачаў з таго, што застаўся задаволеным убачанымі зрухамі ў лепшы бок, якія адбыліся на Лунінеччыне за апошні час. Гэта добраўпарадкаванасць, чысціня і тое, што пытанні, якія хвалююць людзей, – простыя жыццёвыя. Большасць з іх не патрабуе значных затрат. Іх вырашэнне зачастую залежыць ад клопату і ўвагі адказных асоб на месцы. Выказаў захапленне новай раённай бальніцай, сучасным абсталяваннем і адносінах калектыву да справы. Даведаўшыся пра спартыўныя дасягненні лунінчан, парадаваўся за новабудоўлі – Лядовую арэну і басейн.

Уладзімір Іванавіч расказаў пра тое, што ў цэлым зроблена ў Беларусі за апошнія 5 год і якія вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця дасягнуты. Гаворачы пра рост заработнай платы, заўважыў, што найбольшая яна па Лунінецкім раёне ў будаўнікоў і транспартнікаў. Разам з тым, у настаўнікаў і работнікаў культуры яна вырасла за пяцігодку з 2 разы. Што датычыць пенсій, то іх памер таксама павялічыўся і ў лістападзе склаў: па ўзросту – 612 тысяч рублёў, па інваліднасці – 532, у выпадку страты кармільца – 353 тысячы рублёў. Закрануўшы жыллёвую праблему, памочнік Прэзідэнта зазначыў, што ў Лунінцы няма чаргі на пабудову трохпакаёвых кватэр, а на 1-2-пакаёвую – 2 гады. У выступленні адлюстраваны тэмы

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть