ГАНАРОВАЯ ТЭЛЕФАНІСТКА

Лунінчанка Вольга Яўстратаўна ШУЛЯК нарадзілася ў сакавіку 1928 года. Малодшая дачка ў мнагадзетнай сям’і чыгуначнага майстра і хатняй гаспадыні, яна карысталася бязмежнай любоўю родных.

Дзяўчынку не толькі песцілі і шкадавалі, але і стараліся даць ёй годную адукацыю. Закончыла 4 класы польскай школы. Нямецкая акупацыя прынесла гора і слёзы. Фашысты выселілі сям’ю з роднага дома. На некаторы час прытулак далі суседзі, затым перабраліся ў сямейны партызанскі лагер. Адну з сясцёр Вольгі Ястратаўны фашысты ўгналі ў Германію. Маці, якая дагэтуль ужо страціла траіх дзяцей, не вытрымала чарговага ўдару лёсу – памерла ў 1944 годзе.

Жыць пад адным дахам з мачахай было нялёгка. Праз два месяцы пасля вызвалення Лунінца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Вольга Яўстратаўна ўладкавалася на работу ў гарадскую тэлефонную сетку раённага вузла сувязі. Некалькі месяцаў працавала паштовым агентам, затым – тэлефаністкай. Паралельна з работай займалася ў вячэрняй школе. Набытыя веды, упартасць і сумленныя адносіны да сваіх абавязкаў спрыялі прафесійнаму росту, праз некаторы час назначылі старшай тэлефаністкай. У 1978 годзе жанчына магла ісці на заслужаны адпачынак, аднак яшчэ 6 гадоў працавала. Не раз узнагароджвалася граматамі і прэміямі. Мае і больш высокія ўзнагароды – медалі “Ветэран працы” і “За працоўную доблесць”.

У вольны ад работы і хатніх спраў час Вольга Яўстратаўна з задавальненнем удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці. Не здрадзіла свайму захапленню і пасля выхаду на пенсію – доўгі час з’яўлялася пастаяннай удзельніцай хору ветэранаў вайны і працы “Спадчына”. Цяпер жанчына з задавальненнем працуе займаецца працай на прысядзібнам участку. Радюць бабулю чацвёра ўнукаў і праўнучка.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть