ГОЛУБ – СІМВАЛ МІРУ

Аб гэтым даведаліся ў час цікавай праграмы, якая адбылася ў нашай школе ў Міжнародны дзень міру.
Вучняў пазнаёмілі з нацыянальным праектам “Захаванне міру на Зямлі”. Яго мэта – аб’яднанне людзей на ідэях узаемаразумення, выхавання пачуцця ўласнага дачынення да пытанняў захавання міру. Аб гэтым чыталі вершы і спявалі песні на невялікім канцэрце. Дажджлівае надвор’е не дазволіла нам памаляваць на асфальце. Але конкурс “Свет вачамі дзяцей” адбыўся ў кабінеце малявання пад кіраўніцтвам таленавітай настаўніцы Ніны Якаўлеўны Багданец. Ідэі міру і дабрыні дзеці адлюстроўвалі каляровымі крэйдай, фарбамі, алоўкамі. Лепшыя працы аказаліся ў Вікі Малейчык, Тані Літвінчык, Наташы Ула-дзіміравай. Дзяўчынкі атрымалі ўзнагароды.
Насця БАГДАНЕЦ, удзельнік гуртка юнкораў Лунінскай СШ.  
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть