ГУЛЬНІ З АГНЁМ – НЕ ЖАРТ

У рамках абласнога маніторынгу па пажарнай бяспецы праводзяцца сустрэчы ў летніх лагерах з адпачываючымі там дзеткамі. На Лунінеччыне гасцей з Брэсцкага  абласнога МНС, газет “Юны выратавальнік” і “Лунінецкія навіны” віталі ў “Спадарожніку”. 
Хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі відэафільм аб небяспецы пажараў і тых наступствах, што чакаюць неабачлівых людзей. Дакументальная стужка расказала аб асноўных прычынах узнікнення вогненных трагедый, а таксама, як іх пазбегнуць, што рабіць, калі бяда ўсё ж такі напаткала. А самае важнае, аб чым даведаліся дзеці – як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях.
Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна прымалі ўдзел у вясёлых конкурсах і правільна адказвалі на ўсе пытанні віктарын. Сустрэча прайшла цікава, дынамічна, а самае галоўнае – пазнавальна.
Пакуль дзеці весела бавілі час, старшы інжынер  аддзела нагляду і прафілактыкі Брэсцкага абласнога МНС Аляксандр Карнялюк разам з намеснікам начальніка Лунінецкага РАУС па дзяржаўнаму пажарнаму нагляду Эдуардам Санюковічам агледзелі памяшканні лагера. Аказалася, што ўсе яны адпавядаюць патрабаванням нормаў і правілаў пажарнай бяспекі.
Жанна МЕЛЯШКЕВІЧ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть