КРОЧАЦЬ У НАГУ З ЧАСАМ

Падчас апошняга візіту на Лунінеччыну Прэзідэнта краіны
Аляксандра Лукашэнкі жыхары заводскага мікрараёна выказалі пажаданне, каб побач
з універсамам “Заходні” быў магазін, дзе можна было б набыць тавары
паўсядзённага попыту, а таксама аб’ект грамадскага харчавання.

І вось за кароткі час “Заходні” пераўтварыся ў сучасны
гандлёвы цэнтр. Днямі тут адкрыўся прамысловы магазін і піцэрыя “Фіеста”.
Падчас урачыстай цэрымоніі старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч адзначыў, што
райспажыўтаварыства не перастае здзіўляць і па праву займаць высокую прыступку
ў “турнірнай табліцы” сярод прадпрыемстваў кааперацыі ў краіне.

– Піцэрыя – гэта новы напрамак дзейнасці для нас, –
зазначыў старшыня праўлення райспажыўтаварыства Максім Сумар. – Пастараемся
зрабіць усё магчымае, каб наведвальнікі не расчараваліся. Спадзяюся, што
“Фіеста” стане любімым месцам адпачынку моладзі, а таксама сем’яў з дзецьмі. На
ўзвядзенне новых аб’ектаў зрасходвалі каля 4 мільярдаў рублёў, але не ўсе
работы яшчэ завершаны. Працягваецца добраўпарадкаванне тэрыторыі. Будзем
удасканальваць і сістэму абслугоўвання. З часам піцу будзем дастаўляць па
заяўках на дом.

Трэба сказаць, што вельмі ўражвае інтэр’ер памяшкання.
Зручная і сучасная мэбля, каляровая гама – усё гэта стварае камфорт і цудоўны
настрой. І цэны, трэба сказаць, не завоблачныя. Піца – ад 16000 да 33500
рублёў, кава ці марожнае – ад 3-х тысяч рублёў. Па словах дырэктара філіяла
“Грамадскае харчаванне” Валянціны Швед, тут прапануюць дэсерты, салаты і нават
гарачыя стравы.

Прыемна парадаваў і новы прамысловы магазін. Дызайн,
эстэтычнасць, шырокі асартымент і, зразумела, цэны – вось што сёння прываблівае
пакупнікоў. Менавіта на гэтую акалічнасць звярнула ўвагу дырэктар філіяла
“Аптова-рознічнае аб’яднанне” Ніна Віцэнка. Плошча гандлёвай кропкі здаецца
невялікай, але тут знайшлі суседства тавары неабходныя грамадзянам у
паўсядзённым ужытку: ад іголкі да буйнагабарытнай бытавой тэхнікі. А якія тут
посуд, люстры, падстаўкі пад кветкі, сродкі для гігіены, сувеніры і іншае! Каб
убачыць усё гэта, трэба абавязкова зазірнуць у новы прамысловы магазін
“Заходні”. Адной з першых гэта зрабіла Вера Драніч:

– Цудоўны магазін. І нікуды не трэба ехаць, усё пад
бокам. Дачцэ, якая жыве ў Брэсце, змагла выбраць падарункі. Між тым, вочы
разбягаюцца ад колькасці тавараў і ад іх прыгажосці. Раю ўсім наведаць
“Заходні”!

Показать больше

Похожие статьи

КРОЧАЦЬ У НАГУ З ЧАСАМ

На мінулым тыдні прайшоў семінар савета ветэранаў з актывам і кіраўнікамі пярвічак. Адкрываючы мерапрыемства, старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч адзначыў, што сёння важна аб’яднацца, каб разам выявіць існуючыя ў пажылых людзей праблемы і знайсці для іх станоўчае выйсце. 

Кіраўнік раённага савета ветэранаў Надзея Лазіцкая звярнулася да старшынь пярвічак з прапановай паставіць на ўлік кожнага ветэрана па месцы апошняй працы.

– Прымаем актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах, праводзім свае, – працягвала На-дзея Пятроўна. – Віншуем з юбі-леямі, а таксама з прафесійнымі святамі. Стараемся, каб і пасля выхаду на заслужаны адпачынак жыццё “біла ключом”. За дапамогу ў нашай справе хацелася б па-дзякаваць кіраўніцтву райвыканкама, супрацоўнікам газеты “Лунінецкія навіны” і дырэктару ВПУП “Вікторыя” Таццяне Удавенка.

Старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі аддзела адукацыі Наталля Казанкова расказала аб грамадскай дзейнасці, сумеснай працы і адпачынках.

Галоўны інжынер хлебазавода Аляксандр Мазырчук паведаміў аб прадуктыўнасці прадпрыемства, рабоце па падтрымцы ветэранаў:

– Традыцыйна, да Дня пажылых людзей арганізоўваем салодкія сталы, аказваем матэрыяльную дапамогу. Заўсёды стараемся ісці насустрач іх просьбам.

З новымі сіламі і добрым настроем адправіліся ў лакаматыўнае дэпо. З вопытам работы пазнаёміла намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце Вольга Алешка:

– На ўліку ветэранскай арганізацыі прадпрыемства – 261 чалавек. Ні адзін з іх не застаецца без увагі. Адметнасцю з’яўляецца праграма “Клопат”, у межах якой аказваем дапамогу адзінокім і хворым, забяспечваем бульбай і агароднінай.

Экскурсію па раённай бальніцы правёў галоўны ўрач Мікалай Кочык. Фае захапіла сваёй прасторай і прыгажосцю, не пакінула абыякавымі сучаснае абсталяванне ў кабінетах водных працэдур. Знайшліся жадаючыя паспрабаваць на справе і масажнае крэсла. Прыемна здзівілі даступныя цэны. Жанчын зацікавіў касметалагічны кабінет, бо заставацца прыгожай – галоўнае жаданне ў любым узросце.

Добрай разрадкай насычанага дня сталі прыгожыя песні ў выкананні хору ветэранаў “Спадчына”.

Жанна МЕЛЯШКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть