“Как молоды мы были…“

У падарунак ад рэдакцыі “Лунінецкіх навін” атрымаў кнігу “Ад шчырага сэрца споведзь”, якая мне вельмі спадабалася і прымусіла прыгадаць падзеі маладосці.
Працуючы ў МК-6 сталяром-цесляром, па сумяшчальніцтву быў мастаком-афармляльнікам. Адначасова актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Пяць год узначальваў камсамольскую арганізацыю. Вялі здаровы лад жыцця, захапляліся спортам, збіралі і здавалі металалом, а сродкі пералічвалі на добрыя справы. Дзякуючы гэтаму, пра нас часта паведамлялі ў раённых газеце і радыё. Потым мяне выбралі старшынёй прафкама, усклаўшы дадатковыя абавязкі яшчэ на восем год.   
У гэты час быў захоплены супрацоўніцтвам з  раённай газетай. Пісаў артыкулы аб перадавіках вытворчасці і рабіў малюнкі гэтых працаўнікоў. Калі мехкалонаўскія весткі з ілюстрацыямі друкаваліся ў “Ленінскім шляху” (такой была назва раёнкі ў перыяд маёй рабселькораўскай працы), героі іх выказвалі газеце і мне ўдзячнасць. “Галерэю працоўнай славы” аформіў і ў нашым калектыве – напісаў алеем партрэты 15-ці лепшых работнікаў МК-6. І сам адказна ставіўся да выканання службовых спраў, удастоены трох знакаў пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва, медаля “За доблесную працу”.  Адна з самых шануемых мною ўзнагарод – Ганаровая грамата Брэсцкага абкама КПБ і выканкама Брэсцкага аблсавета народных дэпутатаў, якой у 1978-ым быў адзначаны ў тым ліку і “за актыўны ўдзел у рабселькораўскім руху”.
Юрый БАЛДЗІН. г. Гомель.   
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть