“ЛЕСВІЦА ПОСПЕХУ”

Абласны агляд-конкурс маладзёжных праектаў у галіне бібліятэчнай справы аб’яўлены на Брэстчыне.

Умовы яго паведамілі работнікам сельскіх бібліятэк – удзельнікам метадычнага дня, які нядаўна адбыўся. Адначасова нагадалі аб раённым аглядзе-конкурсе “Бібліятэка – тэрыторыя творчасці”. У чатырох намінацыях будуць ацэньвацца лепшыя аб’яднанне і выраб, куток з мастацкай выставай, а таксама самы творчы бібліятэкар. Спадзяемся, што нашы работнікі праявяць арыгінальнасць, годны эстэтычны ўзровень самаробных прац, іх выкарыстанне ў інтэр’еры бібліятэкі, сувязь з папулярнай літаратурай.

Сёння бібліятэкар – не толькі добры знаўца літаратуры. Ён вядзе грамадскую і асветную работу. У абавязкі сучаснага спецыяліста ўваходзіць і авалоданне новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. Больш як 80 працэнтаў работнікаў бібліятэк маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Пашырыць прафесійны кругагляд дапамагае аддзел маркетынгу, які займаецца вучобай кадраў. Штомесяц нашы работнікі збіраюцца на нарады, семінары, трэнінгі, праводзяцца заняткі ў школе маладога бібліятэкара.

На метадычнай сустрэчы вяскоўцы атрымалі кансультацыі ад кваліфікаваных спецыялістаў цэнтральнай бібліятэкі, прынялі ўдзел у дзелавой гульні “Давайце абмяркуем” і практычных занятках па правядзенню маркетынгавага даследавання. Аб магчымасцях бібліятэк у экалагічным і краязнаўчым выхаванні адбылася размова з госцем – членам ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Анатолем Нефідовічам.

Надзея РАДЗІЯНОВІЧ, дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть