“ЛІЧБА” СТАНОВІЦЦА БЛІЖЭЙ

Ажыўлена ў апошнія дні ў Вялікіх Чучавічах. Тут завяршаецца будаўніцтва аўтаматызаванай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі.
У пачатку месяца работнікі прыступілі да заліўкі фундамента, а на гэтым тыдні выканалі мантаж доміка і антэны. Дзякуючы спецыялістам РУП “БРТПЦ” і іншых арганізацый, задзейнічаных на праеце, лічбавае тэлебачанне стане даступным і жыхарам аддаленых населеных пунктаў раёна. Плануецца, што станцыя будзе здольна забяспечыць пакрыццё ўстойлівым тэле- і радыёсігналам новага пакалення поўнач Лунінеччыны і частку Ганцавіцкага раёна.
Наперадзе – пуска-наладачныя работы, якія таксама пройдуць у даволі сціслыя тэрміны 
і абавязкова з высокай якасцю. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть