ЛІСТЫ АД ПРЭЗІДЭНТА – ЛЕПШЫМ

27 кастрычніка ў Цэнтры дзіцячай творчасці адбылася сустрэча ўдзельнікаў Усебеларускай акцыі “Пісьмо прэзідэнту”, якая праходзіла з 14 красавіка па 25 мая 2010 года і была арганізавана БРСМ і Беларускім рэспубліканскім піянерскім атрадам. У ёй прынялі ўдзел амаль 3 тысячы чалавек, сярод якіх і прадстаўнікі нашага краю.
Павіншаваць неабыякавых грамадзян роднага краю прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч, загадчык аддзела па справах моладзі Наталля Верас, намеснік загадчыка аддзела адукацыі Раіса Мазырчук, старшыння раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Людміла Казадаева, старшыня “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандр Рамановіч, старшыня раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” Мікалай Аляшкевіч, першы сакратар БРСМ Святлана Максімчык, старшыня БРПА Жанна Грыневіч.
Словы щдзячнасці гучалі ў адрас Наталлі Калянковіч, Алены Коваль, Кацярыны Лазько, Наталлі Арашкевіч, Вікторыі Стахіевіч, Ірыны Сталяровай, Яўгеніі Шэйка за іх уласныя меркаванні і трывалую грамадзянскую пазіцыю. З гэтай нагоды Віктар Рафаловіч уручыў дзяўчынкам лісты-падзякі ад імя кіраўніка краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. У якасці падарунка гучала песня ў выкананні Андрэя Ляшука, а танцавальны гурт Святланы Галка кружыўся ў “Венскім вальсе”. Людміла Казадаева ў сваёй прамове выказала ўпэўненнасць, што Лунінеччына з годнасцю была прадстаўлена на рэспубліканскім узроўні. Генерал Аляксандр Рамановіч сетаваў, што ні адзін ліст не быў дасланы прэзідэнту ад імя хлопчыка, а дзяўчат павіншаваў ад усёй душы. З музыкальнымі падарункамі выступалі Ірына Сашняніна, дуэт Яўгеніі Бугакавай і Вольгі Пятрэнка, Вікторыя Савіч. Напрыканцы танцавальны гурт ЦДТ прадэманстраваў ўсім прысутным завадную “румбу”.
Спадзяёмся, моладзь нашага краю і ў далейшым будзе актыўна ўдзельнічаць у жыцці дзяржавы.
Жанна МЕЛЯШКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть