«МАЯ МАМА – ЛЕПШАЯ ЗА ЎСІХ”

Пад такой  назвай  у Язвінскім СДК прайшла літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная Дню маці. 
У цэнтры ўвагі прысутных аказаліся Любоў Курак, Людміла Мельнік і Тамара Грабовіч, якія нарадзілі і выхоўваюць па трое дзяцей. Асаблівай удзячнасці заслугоўвае мацярынскі клопат Яўгеніі Петрушэвіч. Цеплыні і пяшчоты яе шчырага мацярынскага сэрца хапае не толькі траім сваім дзецям, але і дваім прыёмным. Павіншаваць жанчын са святам і ўручыць ім падарункі прыехала спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Філіновіч. Аб добрым настроі паклапаціліся сама-дзейныя артысты СДК, якія падрыхтавалі цудоўны канцэрт. 
Матэрыяльна мерапрыемства падтрымаў фермер Леанід Ермаковіч, за што яму шчырая ўдзячнасць ад нашага калектыву. 
Жанна ЛАПАЦІНА, дырэктар Язвінскага СДК.
ПЕСНІ ДЛЯ ЛЮБІМЫХ!
У актавай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі да Дня маці прайшла музычная сустрэча.
Стаць сведкамі цікавай праграмы запрасілі жанчын, якія ўваходзяць у раённую арганізацыю Беларускага таварыства інвалідаў. Яе старшыня Людміла Курак разам з памочнікамі падрыхтавала сапраўднае свята. Ноткі ўзнёсласці адчуваліся яшчэ ў калідоры будынка, дзе размясціліся маляўнічыя плакаты. Саму ж імправізаваную сцэну ўпрыгожвалі паветраныя шары, мастацкія выставы вырабаў Вольгі Каспяровіч і Людмілы Гусаім. Музычныя нумары і вершы падрыхтавалі Надзея Давыдчык, Ніна Нікіцюк, Алёна Курыловіч, Аксана Ла-зіцкая, Валянціна Пяст, Марыя Гнедзька, Алена Шум-ская, Леанід Хоцын, Віктар Беспалаў, Андрэй Гурбановіч,  Уладзіслаў Грыцкевіч і ансамбль “Палеская крыніца”. 
ВЕСНАВОЕ ЦЯПЛО
Так-так, мы не памыліліся: сапраўды па-веснавому было цёпла ў нашай арганізацыі, калі на Пакроў Святой Багародзіцы сваіх матуль віншавалі выхаванцы цэнтра вольнага часу дзяцей-інвалідаў.
Столькі шчырых усмешак і іскрыстых позіркаў падарылі хлопчыкі і дзяўчынкі! У імправізаваным канцэрце прагучалі вершы і песні. Яго вядучая Валянціна Цяльпук словамі А.М. Горкага справядліва заўважыла: “Без сонца не цвітуць кветкі, без кахання няма шчасця, без жанчыны няма кахання, без матулі няма ні паэта, ні героя. Уся радасць свету – ад маці!”.
У ходзе праграмы гледачы выйгравалі прызы ў віктарынах, успаміналі прымаўкі і пагаворкі, хорам спявалі знаёмыя з маленства калыханкі. Фундатарам вечарыны выступіў калектыў ААТ “Лунінецкі малочны завод”, якому шчыра ўдзячна гарадская арганізацыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.
Марына МІРГАРОДСКАЯ. г. Лунінец.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть